У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава страница 29

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

час, калі кожная неспадзяванка раздражняе, што парушае пазначаны ход падзей, неабходнасць некуды ісці выдае толькі абавязкам і патрабуе «пратакольнай» адпаведнасці выпадку. А яе, той адпаведнасці, няма. І твар, які глядзіць з люстра, мае адбітак усіх нудот і згрызот жыцця. Стомленыя вочы, змардаваныя «ланіты», непатрэбныя, абмяклыя мышцы і непатрэбныя лініі твару. «Сотри случайные черты…»

      Дана не пакутавала ад тых метамарфоз, але ёй здавалася алагічным, што на той момант, калі ёй трэба, яна не можа накінуць, прыстачыць, як урачыстае ўбранне, нейкі больш-менш прыстойны, адпаведны выгляд. Яна заўсёды рабіла, заўсёды да стомы, натура помсціла за гэта. А мастацтвазнаўца ў Дане аспрэчвала гэты вердыкт натуры. Дана прытрымлівалася традыцыйна класічных поглядаў і мела за асноўнае крэда мастацтва хараство. А ў жыцці хацела ўпарадкаванасці – унутранай і знешняй. І для сябе хацела не красы, а дабрачыннага яе эрзацу: пэўнага стылю, дагледжанасці, прыстойнай касметычнай маскіроўкі. Праўда, калі мець давер да анатамаў, дык ёй усё ж пашанцавала – яны сцвярджаюць, што з цягам часу ў людзей большае нос і вытыркаюцца вушы. Падобна, гэтае пакаранне яе абышло, дык і трэба дзякаваць лёсу.

      А ў тым, іх з Хрысцінай агульным існаванні, часам погляды сустрэчных гаварылі больш за люстэрка. Вочы людзей выдавалі нават больш лагоднымі і добразычлівымі, як тая халодная гладкасць шкла. Вочы Хрысціны таксама былі добразычлівыя. Як яна сама.

      І тым не менш – ці то з бясспрэчнай логікі жыцця, ці то з-за легкадумнасці маладосці – яны згубілі адна адну. Ніколі не перапісваліся. Было зразумела – прыедзем дамоў, пабачымся. Ажно з’ехала ў Гародню маці Хрысціны. Жыла апошнія гады з Данай яе маці. Сувязь часоў знікла ў стракатай мешаніне геаграфічных кропак і значных і нязначных падзей. Дзе і як вядзе свой рахунак з жыццём Хрысціна? Ці яшчэ вядзе?

      А можа, ёсць сэнс у тым, што яны засталіся адна для адной маладымі? І Хрысціна недзе далёка глядзіцца ў люстэрка. Ці паклала так званая мудрая сталасць адбітак на яе абліччы?

      Тады – Хрысціна прынесла зачытаную польскую кніжачку. І Дана пазнала адзіную мелодыю, лейтматыў жыцця душы. Вобраз, ідэю ўвасаблення жаноцкасці і дзейснага існавання. Гражына! Нават этымалогія гэтага слова высвятляла яго сутнасць. Прыгожая… Красуня… І не дзе-небудзь, у чужых краёх, а тут, у іх, на замку, куды Дана лётае кожнага дня, адбыліся гераічныя падзеі. І выратавала ўсіх жанчына. Гэта не ціхамірная дыкенсаўская Агнэса ці яшчэ якая «кроткая», пяшчотная, квелая дабрачыннасць, што ўзнагароджвалася чамусьці хэпі-эндам. Не, прыгожая, смелая, высакародная…

      Бясспрэчна, гэта яе ідэал. З Хрысцінай яны не гулялі ў Гражыну, яны, так бы мовіць, загартоўвалі сябе. На выпадак. А раптам іх горад зноў стане горадам рыцараў і герояў?

      З Бэцяй такога быць не магло. Там заўсёды заставалася нейкая паласа адчужэння і існавалі паразуменні і непаразуменні нечага.

      Жыла Бэця ў

Скачать книгу