Мае дзевяностыя. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мае дзевяностыя - Альгерд Бахарэвiч страница 18

Мае дзевяностыя - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

пракураны рэдакцыйны пакой, і калі ты пішаш, дык рана ці позна з усімі сустрэнешся: з вартымі і ня вартымі, зь сярэднімі, пасрэднымі, вялікімі, маладымі, старымі…

      Гэтыя мае знаёмствы з колішнімі «Тутэйшымі» атрымаюцца вельмі рознымі. З кімсьці і цяпер цікава сустрэцца, выпіць кавы ці віна і пагаварыць пра людзей і літаратуру, з кімсьці мы выступаем на адных сцэнах і нашыя прозьвішчы можна пабачыць разам на сайтах і ў сьпісах самых вядомых літаратараў, з кімсьці мы даўно не вітаемся, хтосьці страціў маю павагу, хтосьці даўно памёр. Хтосьці працягвае пісаць – а хтосьці кінуў, а хтосьці яшчэ піша, а лепш не пісаў бы. Хтосьці мог напісаць больш і лепш, але ўжо ніколі не напіша. Хтосьці жывы клясык – а хтосьці проста літаратурны чыноўнік, пагарджаная мной разнавіднасьць чалавека… Хтосьці абвесьціць сябе гуру, пакутуючы ад недастатковага прызнаньня, – а пра кагосьці і гаварыць ня хочацца. І непазьбежна думаеш пра сябе: а ты кім зробішся праз трыццаць гадоў? Хочацца – або мёртвым, або вольным. Але толькі не начальнікам, не чыноўнікам і ня гуру. Хочацца застацца зь літаратурай – а не каля яе.

      Сыс

      З Анатолем Сысом я бачыўся і гаварыў усяго тройчы, таму не магу сказаць, што насамрэч быў зь ім знаёмы. Наша першая размова была кароткая, але зьмястоўная. На літаб’яднаньні «Крыніцы» ў 1992-м ён папрасіў прыкурыць ад маёй цыгарэты. Я працягнуў яму запаленую «саюз-апалоніну», заціснутую паміж пальцаў. «Хлопец! – цярпліва прамовіў клясык. – Так мужыкі не прыкурваюць. У арміі сказалі б: што ты мне пізду даеш?» Памятаю хамскія выкрыкі Сыса з залі падчас імпрэзаў, ён абражаў усіх: мужчын, жанчын, знаных, пачаткоўцаў, вечна хадзіў бухі і быў, напэўна, сапраўдным панкам, у адрозьненьне ад мяне. Не скажу, што я любіў яго вершы, але дзесяць–пятнаццаць – сапраўды амаль шэдэўры, якія хочацца чытаць і перачытваць. Калі Сыса называюць паэтам-шаманам, я ківаю, такі ён і быў, а як чалавек ён ніколі не выклікаў у мяне сымпатыі; але хто сказаў, што добры паэт абавязаны быць сымпатычным чалавекам? Геніяльнасьць Сыса для мяне не відавочная, а яго змарнаваны талент неаспрэчны, поза сьвятога, у якую ён сябе ставіў, была сьмешная, а поза блазна – панылая, і ўспаміны мае пра яго зусім нецікавыя, на гэтым і скончу.

      Яшчэ з таго зборніка мне вельмі запомнілася апавяданьне «Ўпрочкі» Пятра Васючэнкі – як і апавяданьне Вінцэся Мудрова «Палонны чорнага стэпу». А яшчэ пераклады Ігара Бабкова зь Лі Бо…

      Шупа

      І яшчэ адзін пераклад – апавяданьня «Кахай» эстонскага пісьменьніка Аво Юпруса. А зрабіў яго Сяргей Шупа – перакладчык, тонкі знаўца літаратуры і неверагодны паліглёт, чалавек, які зьявіцца ў маім жыцьці ў 2007-м і будзе рэдактарам самых вядомых маіх кніг, а яшчэ сябрам і суразмоўцам, тым, хто адкрые мне мой Менск, навучыць нарэшце правільнай беларускай мове, ня раз падтрымае ў цяжкі час і верне мне веру ў сябе.

      НН

      Пройдзе некалькі гадоў з таго дня, як я адкрыю для сябе «Тутэйшых», – і ў Менску зьявіцца віленская газэта, на кожны нумар якой

Скачать книгу