Мае дзевяностыя. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мае дзевяностыя - Альгерд Бахарэвiч страница 17

Мае дзевяностыя - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

тэлевізар і разумеў, куды дзьме вецер.

      І ўсё ж самы сьмелы і сьмешны рэвалюцыйны ўчынак я зьдзейсьніў на іспыце ў УПК у 1992-м.

      УПК (Учебно-производственный, то бок, комбинат) – такая форма школьнага навучаньня ў старэйшых клясах, калі пасьля заняткаў або замест іх ты мусіў атрымліваць навыкі нейкай «нармальнай», «пралетарскай» прафэсіі. Высакалобых марнатраўцаў дзяржаве было зашмат, калі ўсе пойдуць у студэнты – хто працаваць будзе? Так што кожны школьнік мусіў авалодаць якой-небудзь карыснай спэцыяльнасьцю. Сыстэма працавала чыста па-савецку: хто меў блат або пяцёркі па ўсіх прадметах – атрымліваў найлепшыя месцы ў тым УПК. Такія школьнікі маглі, скажам, вучыцца на кіроўцу – і потым здаць на правы. Найгоршых пасылалі на самую чорную работу. Большасьці даставаліся абсалютна звычайныя спэцыяльнасьці. Мяне, Славу і Макса выправілі вучыцца на муляраў.

      Некалькі разоў на тыдзень мы езьдзілі ў раён Аўтазаводу і займаліся там тэорыяй мулярскай справы ў маладога вясёлага майстра. Той быў пафігістам і хутка скеміў, што ні яму, ні нам гэтыя заняткі ня надта патрэбныя, – таму далей за тэорыю ў нас справы ня йшлі; часьцяком ён, адзначыўшы ў журнале, наогул адпускаў нас дамоў. Але прыйшоў момант іспыту – мы добрасумленна вывучылі пару старонак падручніка і жвавенька расказалі іх зьмест перад камісіяй. Свой адказ я загадзя пераклаў на беларускую – і мой выступ зрабіўся поўным трыюмфам: агаломшаная камісія, якая не зразумела ні слова, толькі раты разявіла і прысудзіла мне нейкі там разрад. Як і маім сябрам. Так што першай прафэсіяй у нашым жыцьці зрабілася мулярства – пра якое я дагэтуль ня маю аніякага ўяўленьня.

      Тутэйшыя

      Мне ня надта хочацца гэта прызнаваць – але мушу: на тое, як я пражыў свае дзевяностыя, неверагодна паўплывала адна культавая кніжка, якую я прачытаў яшчэ ў школе.

      Зборнік пад назвай «Тутэйшыя. Творчасьць сяброў таварыства».

      У ім я, апантаны чытач і паэт-пачатковец, знайшоў якраз тое, што шукаў: выразную і жывую альтэрнатыву ўсёй той нуднай і шэрай школьнай беларускай літаратуры.

      Зборнік адкрываўся файным чатырохрадкоўем Сержука Сыса – я запомніў гэты верш адразу ж і паўтараў як нейкі заклён:

      Ноч. Павуціньне сноў.

      Дзень. Павуціньне спраў.

      Скажаш, нібыта ўкраў

      Некалькі нечых слоў…

      . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

      Шмат вершаў з гэтай кніжкі я вывучыў на памяць: Глобуса, Сьцяпана, Сапач, іншых… Неяк на ўроку беларускай літаратуры нам задалі знайсьці самім нешта сучаснае і прадэклямаваць наступным разам. Лаўрэнцій выпрасіў у мяне кніжку і прачытаў «Каляндар» Сьцяпана, а я – «Зімовы лес» Глобуса, які дагэтуль не забыўся і ўспамінаю часам, выбіраючыся сьнежным днём зь Юляй за горад або ў парк:

      «Што ні раблю – адны памылкі спрэс,

      Я сам сабе ствараю перашкоды,

      Працуючы, калі патрэбны продых,

      І праца ў рэшце рэшт губляе сэнс.

      Зьбяруся і паеду ў зімні лес,

      Дзе існуе гармонія і згода,

      Спакойна

Скачать книгу