Канец адзіноты. Януш Леон Вишневский

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский страница 25

Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский

Скачать книгу

ці ў выніку тэрарыстычнага нападу. Першы тыдзень Надзя пражыла ў чатырохзоркавым гатэлі, пасля чаго ёй выдзелілі студыю на апошнім паверсе абшарпанага шматпавярховіка ў раёне Вілемсбург, куды ноччу лепей не забрыдаць. Атрымаўшы першую выплату, дзяўчына паехала ў «Ікею», купіла матрац, пасцель, коўдру і вінныя кілішкі. Праз некалькі дзён яе паставілі на ўлік на біржы працы.

      У студыі без мэблі Надзя пражыла каля месяца. Працу яна знайшла самастойна. Немцы ўсё яшчэ каюцца за мінулае, а паколькі маюць грошы, то могуць літаральна адкупіць гістарычныя грахі. Надзя знайшла дзяржаўнае агенцтва па дапамозе ахвярам катастроф, а для немцаў адсутнасць школы ў эквадорскай вёсцы, выхавацелькі ў дзіцячым садку на Гаіці, перакладчыцы ў бальніцы ў Бірме – таксама катастрофа. Надзя сказала, што ведае англійскую, у Бірму можа вылецець хоць заўтра і за тыдзень зробіць усе патрэбныя прышчэпкі. У дадатак нават не пацікавілася заробкам. Назаўтра малады валанцёр прывёз ёй дамову на подпіс.

      Так яна ўцякала чатыры гады. Ад роспачы, дэпрэсіі, тугі, адрынутасці. І ўсюды сутыкалася з нечуванай бядой, пасля чаго па-іншаму глядзела на сваю. Спачатку была Бірма, потым – Самалі, урэшце Руанда. Нямецкае агенцтва прапанавала ёй пасаду галоўнай спецыялісткі ў Берліне. Яна адмовілася. У Польшчу Надзя вярнулася з Нікарагуа. З адной валізкай – яшчэ меншай, чым тая, з якой з’язджала.

      Найперш яна паразганяла дакучлівых забудоўшчыкаў, якія прапаноўвалі залатыя горы за бабулін дамок, не хаваючы, што збіраюцца яго знесці. Атрымаўшы рашучую адмову, яны пачалі пагражаць, а потым і рэгулярна ўрывацца. Аднойчы Надзя дапамагла занесці дадому торбы з пакупкамі нейкай бабульцы, што стаяла перад ёю ў чарзе да касы. Дзверы ім адчыніла дачка бабулькі і, не хаваючы ўзрушанасці, запрасіла ў кватэру. Надзя не адмовілася, бо ад жанчыны ішло цяпло, і за гарбатай прагаварылася, што жыве ў «васьмёрцы». Аказалася, што бабулька цудоўна памятае Цэцылію, а яе дачка – юрыстка. Дачка немаведама адкуль здабыла для Надзі выпіску з зямельнага кадастру. Гэта было няпроста, бо бабуля Цэцылія як рэпатрыянтка атрымала старэнькі дамок на гарадскіх ускраінах у канцы 1947 года ад камуністаў. А яны размяркоўвалі дамы па загадзе партыйнай левай пяткі – хапала ліста, падпісанага на каленцы якім-небудзь сакратаром, і чырвонай пячаткі з цэнтральнага камітэта. Бабуля Цэцылія дастаткова доўга жыла сярод камуністаў, каб разумець, што гэтага замала. Пасля чарговай партыйнай чысткі ліст можа стаць несапраўдным, уладнаму сакратару могуць скруціць шыю, а пячатку – зламаць. Таму яна хадзіла ва ўпраўленне і ныла аж да часу, пакуль той шматок паперы з сакратарскім подпісам не змяніўся на запіс у зямельным кадастры. Больш за ўсё Цэцыліі дапамагло тое, што яна гаварыла па-руску зусім без акцэнту. Нейкі чыноўнік, даваенны інтэлігент, які рускую ведаў вельмі слаба, так напалохаўся, што неадкладна заняўся бабулінай справай. Цэцылія па звычцы яшчэ і прадставілася Цэцыліяй Леонаўнай, таму чыноўнік прыняў яе за таварыша камуністку з братняга СССР. Вось так бабуля Надзі зрабілася ўласніцай

Скачать книгу