Канец адзіноты. Януш Леон Вишневский

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский страница 21

Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский

Скачать книгу

які пралез пад сеткай і цяпер як шалёны бегаў па палісадніку, ганяючы галубоў. Карына ўсё часцей урывалася ў іх жыццё. Якуб пазнаёміўся з ёю некалькі тыдняў таму. Было ўжо за поўнач, яны з Надзяй сядзелі на кухні і раптам пачулі гучны стук. За дзвярыма, схаваўшыся за вялізным букетам руж, стаяла ўсмешлівая худая брунетка веку Якубавай маці. Вельмі падобная да яе. Ён памятае, як яна акінула яго дапытлівым позіркам і, гучна смеючыся, прамовіла:

      – Я думала, што буду першая, а вы паглядзіце – нехта апярэдзіў. Спадзяюся, я вас не з ложка выцягнула? – яна ўвапхнула агромністы букет Якубу, абняла Надзю і дадала: – Такога я б сабе не прабачыла.

      Яна адмаўлялася заходзіць, маўляў, я толькі Надзю павіншую і пайду. Надзя практычна сілай зацягнула яе ў перадпакой. Якуб нічога не разумеў: ён не ведаў гэтай жанчыны; і навошта букет – таксама не ведаў. Не ўяўляў, пра якія віншаванні вялося.

      Яны зайшлі на кухню. Якуб паклаў букет на стол. Жанчына падала хлопцу руку.

      – Карына, – прадставілася яна і, не чакаючы адказу, з усмешкай дадала: – А вы ж Якуб, так? Я ўпэўненая, што недзе вас бачыла.

      Ён уважліва паглядзеў на яе, напружваючы памяць. Не, нічога не ўспаміналася.

      – А вы шчасліўчык, – жанчына павярнулася да Надзі: – Налі мне гарэлкі, халодненькай, не шкадуючы, і адразу пабягу. Алекс у машыне чакае. Не хацеў заходзіць, бо да Цюрыха дарога доўгая, баяўся, што з польскага дома я не выйду, па-першае, хутка і не абразіўшы гаспадароў, а па-другое, цвярозая. Таму абачліва застаўся ў аўто. А я хацела зайсці і выйсці магу нецвярозай. І казала ж яму, што ў Цюрых з Польшчы ўжо даўно лётаюць самалёты, ды яшчэ і некалькі разоў на дзень, але ён упёрся: машына і ўсё. Мабыць, мае на гэта прычыны. У такіх выпадках ён схільны сварыцца, і тады лепш за ўсё дапамагае гарэлка. Я ад яе раблюся лагоднаю як лань і ўвесь час яму падтакваю. Ён гэта вельмі любіць. Таму налі мне сто грам. «З горачкай».

      Надзя выцягнула з маразілкі запацелую бутэльку расійскай гарэлкі. Потым падышла да Карыны, моцна яе абняла і сказала:

      – Ты памятала. Дзякуй.

      І наліла гарэлкі ў дзве шклянкі. Адну падала Карыне, а з другою падышла да Якуба.

      – Шчаслівага чарговага года, Надзенька! – прамовіла Карына, салютуючы ім шклянкай.

      Яна выпіла гарэлку да дна, закусіла жменяй чарэшні з міскі, што стаяла на стале, абняла іх абаіх і пайшла да дзвярэй. Калі Якуб з Надзяй выбеглі ўслед на ганак, Карына ўжо садзілася ў «мерседэс». Надзя выйшла на сярэдзіну дарогі і махала, пакуль машына не знікла за паваротам. Якуб тым часам паспешліва сарваў некалькі стакротак і, калі Надзя вярнулася, павіншаваў яе з днём нараджэння. Ён не разумеў, як мог забыць пра гэта. Менавіта тады, сціскаючы ў руках букецік і цалуючы Надзю, ён упершыню адчуў удзячнасць да таямнічай Карыны, якая, нібы метэарыт, з’явілася ў Надзіным доме. І ў ягоным жыцці.

      На кухні Надзя наліла ім яшчэ гарэлкі і коратка распавяла Якубу, хто такая Карына: скончыла архітэктурны факультэт знакамітай Політэхнічнай школы ў Палезо пад

Скачать книгу