Канец адзіноты. Януш Леон Вишневский

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский страница 24

Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский

Скачать книгу

колькі ў Германіі прыдатных аб’ектаў. І якія грошы круцяцца.

      – А які ў гэтым твой інтарэс? – спытаў Якуб, не разумеючы Надзінага хвалявання.

      – Вельмі вялікі, – спакойна прамовіла дзяўчына. – Карына хоча большасць рэстаўрацыйных матэрыялаў заказаць у Польшчы, кажа, што ў нас яны найлепшыя і з іншымі яна працаваць не збіраецца. Яна дасылае мне апісанні выбраных аб’ектаў, каб я зрабіла падлікі і каб на іх аснове ацаніць кошт заказаў для ўсяго праекта. Лічба будзе з шасцю нулямі, – дадала Надзя, памаўчаўшы. – У Карыны ёсць разумная сквапнасць, тыповая для багатых людзей, якія свой капітал здабылі самі. У Руандзе яна пабудавала дзіцячы дом за некалькі соцень тысяч еўра, але перад гэтым доўга лічыла, лепей паставіць уласны генератар ці браць электрычнасць з дзяржаўнай сеткі. Спынілася на апошнім, бо высветлілася, што, калі даць хабар, гэта будзе танней. Танней на дваццаць еўра штомесяц цягам дзесяці гадоў. За дваццаць еўра ў Руандзе можна купіць сорак літраў малака для дзяцей. Карына ў курсе, – працягвала Надзя, – што ў мяне прычын для сквапнасці нашмат больш, чым у яе. Таму яна мне давярае. Да таго ж у мяне добрая нямецкая, і калі ў мяне не будзе нейкай інфармацыі, я змагу даведацца пра ўсё проста на месцы, ад куратара аб’екта, не тлумячы галавы нікому. Яна мяне ў Мюнхене прадставіла як «адзіную асобу з правам прыняцця рашэнняў, за выключэннем фінансавых пытанняў». Маўляў, я ва ўсім разбіраюся, але хабар даваць не змагу. Ладна, заканчваю балбатаць, а то ты з нуды памрэш. Мне засталося яшчэ некалькі вылічэнняў, – яна паказала на паперы. – Зараз скончу і вазьмуся гатаваць таматны суп для свайго мужчыны, – Надзя патрапала Якубу валасы.

      Потым зняла яго галаву са сваіх сцёгнаў, асцярожна паклала на скручаны плед, пацалавала хлопца і адышла ў заценены кут.

      На пякучым сонцы Якуб вытрымаў усяго некалькі хвілін. Потым вярнуўся ў пакой, выцягнуў з заплечніка ноўтбук і сеў за стол. Тыдзень таму ён здаў апошні экзамен, а падарожжа ў Грузію яны з Надзяй запланавалі на пачатак жніўня. У яго два тыдні, каб скончыць з замовай, якую падсунуў бацька. Вялікая сетка цукерань хацела замяніць плацежныя тэрміналы, каб ажыццяўляць бескантактныя плацяжы не толькі картай, але і смартфонам. Трэба было перапраграмаваць бухгалтарскую сістэму ўліку. Якуб пачаў працаваць яшчэ перад сесіяй, але на час экзаменаў усё адклаў. Нецікавая, нудная, карпатлівая праца. Яго падтрымлівала толькі думка пра тое, як дорага ўласнікам давядзецца заплаціць за гэта.

      Яму патрэбныя былі грошы на грузінскае падарожжа. Ён вельмі хацеў грошай. Магчыма, гэта старамодна, але ён лічыў, што мужчына мусіць мець грошы. Не гаварыць, што мае, але мець іх. Гэта прыкмета мужчыны. На цяперашні час гэта было састарэлае меркаванне, але Якуб радаваўся, калі мог нешта купіць Надзі.

      Піскнуў месенджар – Надзя скінула яму спасылку на аэрафотаздымкі. Манументальны неагатычны гмах з зялёным дахам. Чатырохпавярховы будынак з трох бакоў быў аточаны паркам, а ўпрыгожаны бюстамі і статуямі тэракотавы фасад глядзеў на раку, што цякла ўнізе. Пад спасылкай Надзя напісала: «Цудоўная

Скачать книгу