Канец адзіноты. Януш Леон Вишневский

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский страница 22

Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский

Скачать книгу

расказвала, што ў падарожжы Алексу патрэбная кава дзесьці кожныя сто кіламетраў, асабліва калі за рулём не ён. І калі яны пілі каву з папяровых кубкаў, аблакаціўшыся на высокі столік у тлумным «Макдоналдсе», а Карына апавядала пра «Труймяста», Алекс раптам спытаў па-польску, ці выйдзе яна за яго замуж. Вось так ні з вады ні з яру, на сярэдзіне яе расказу пра Сопат. Спачатку яна падумала, што недачула, што, магчыма, кепска зразумела яго мілую, але ўсё яшчэ кепскую польскую, але калі ён паўтарыў пытанне па-французску, потым па-нямецку і ўрэшце пачаў цалаваць ёй рукі – зразумела, што ён «насамрэч, усур’ёз». Яе не бянтэжыла прапанова за кавай у «Макдоналдсе», яна часта падкрэслівала, што гэта ідэальна ўпісваецца ў Алексаву жыццёвую філасофію: нічога не адкладаць, пераходзіць да сутнасці тады, калі адчуваеш неабходнасць яе выказаць. «Якая розніца, просяць тваёй рукі ў “Макдоналдсе” ці ў гатэлі “Рыц”, рука ж тая самая», – казала Карына Надзі. Да таго ж арыстакрат Аляксандр фон Ліпен лічыць, што кава ў «Мак-Кафэ» на магістралі А1 у Польшчы на сем паверхаў лепшая за тую, якую ён піў у «Рыцы» па ўсім свеце. Гэта зусім не значыць, што Алекс – нячулы і нерамантычны або пакутуе на алексітымію. У Карыны нават думкі пра гэта не з’явілася, калі яна ў той дзень у «Макдоналдсе» на А1, усхвалявана выціраючы слёзы, паабяцала яму стаць ягонай жонкай. І правільна. Бо калі яны прыехалі ў «Гранд-атэль» у Сопаце, у нумары чакалі яе ўлюбёныя фрэзіі, што плавалі ў парцалянавых місах, а вечарам, калі яны сядзелі абняўшыся на пляжы перад гатэлем, Алекс раптам пачаў капаць пясок ля нагі Карыны і «выпадкова» знайшоў плацінавы пярсцёнак з чорнай жамчужынай, які тут жа надзеў ёй на палец.

      Калі яны ажаніліся, то заснавалі сумесную рэстаўрацыйную кампанію. З увагі на падаткі офіс размясцілі ў Манака. Алекс кіраваў назіральнай радай, бо гэта былі ягоныя грошы, а Карына стала выканаўчай дырэктаркай, бо гэта яна прымножыла пачатковы капітал. Алекс – нягледзячы на ўніверсітэт – быў абазнаны ў гістарычных каштоўнасцях як турыст, бо шмат падарожнічаў, а Карыну (з той самай прычыны) ведалі куратары помнікаў культуры, якія ён наведваў.

      Кампанія мужа і жонкі фон Ліпен стала нечувана паспяховай, выйграла мноства конкурсаў і аўкцыёнаў. Яны рэстаўрыравалі аб’екты па ўсёй Еўропе, ад Нарвегіі да Кіпра, а яшчэ ў Злучаных Штатах, В’етнаме, Сінгапуры і нават апошнім часам у Кітаі. Калі нехта з гэтай галіны не ведаў Карыны, гэта значыла, што ён быў зусім зялёны навічок. Калісьці Алекс забяспечваў замовы дзякуючы сваім сувязям, але цяпер усе хацелі здабыць электронны адрас Карыны.

      Яна жыла ў Познані, а ён – па-ранейшаму ў Цюрыху, што, на думку Карыны, было сакрэтам шчаслівага шлюбу. Пад сумеснае жытло яны купілі катэдж каля Франкфурта-на-Майне, на роўнай адлегласці ад сваіх гарадоў. З Алексам Карына размаўляла па-французску, каб ён не выхваляўся лепшай нямецкай, але і не вырабляючыся сваёй англійскай. Яны не мелі сваіх дзяцей, затое ўзялі пад апеку сотню чужых у Руандзе, пабудаваўшы і гадамі ўтрымліваючы

Скачать книгу