Канец адзіноты. Януш Леон Вишневский

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский страница 16

Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский

Скачать книгу

каб не вяртацца ў родныя вёскі і гарадкі без будучыні. «Шчасліўчыкі», якія здолелі ўладкавацца ў карпарацыю. Па руках і нагах звязаныя крэдытамі, ноччу яны дадаткова працавалі кіроўцамі на «Уберы», бо адказвалі за сем’і, якія стварылі, і за будучыню дзяцей, якіх прывялі на свет.

      Але разам з тым адстароненасць ад палітыкі і замыканне на ўласных справах часта прапагандавалі маладыя людзі, якія змаглі зрабіць кар’еру ў СМІ. Прычым не толькі нікчэмныя селебрыці, якія апошнім часам, каб дадаць сабе значэння, пачалі называцца інфлюэнсерамі, але і больш-менш паважаныя творцы, людзі, якія чагосьці дабіліся. Напрыклад, «фердамт Паўлік-вымагала, ці як там яго» – так аднойчы назвала яго раззлаваная Надзя, – той, з «салаткай для дачок» і дзясяткамі мільёнаў праглядаў пад прома-ролікам новага альбома. У адрозненне ад Надзі, Якуб гэтую песню любіць. І нават лайкнуў вышэйзгаданага Паўліка, бо гэта ж цудоўна праспяваная гісторыя пра дарослае каханне. Больш за ўсё яго хваляваў урывак: «Прыгод не шукаю, бо цябе спаткаў – найлепшую прыгоду, што мне Бог спаслаў (алілуя)». І, шчыра кажучы, пасля гэтага прызнання ў каханні і далейшага «Не хачу жыць палітыкай. Маршыруйце па горадзе…» Якуб, задумаўшыся, нават не заўважыў таго крэда канфарміста праз два радкі («У мяне ёсць усё, ёсць усё, і ты, і дачушкі, і больш я нічога не вінны»). Хаця мусіў жа заўважыць, бо часта напяваў гэта сабе пад нос. Ён памятае, што аднойчы, абараняючы спевака Паўліка, падзяліўся сваім меркаваннем з Надзяй, на што тая, хвіліну падумаўшы, сказала, што лічыць тэкст гэтай «рамантычнай песенькі» страшна інфантыльным, хаця, магчыма, і перабольшвае.

      Вось такія ў іх былі размовы пра палітыку.

      Ніякіх дыскусій і спаборніцтва, за кім апошняе слова, – ім не трэба было пераконваць адно аднаго, бо абое глядзелі ў тым самым кірунку, адрозніваліся толькі нюансы.

      Спачатку Якуб здзіўляўся, адкуль Надзя гэта ўсё ведае, калі так адмяжоўваецца ад любой інфармацыі пра Польшчу. Але яна ведала. З самай дакладнай крыніцы. Адзін з яе выкладчыкаў – паміж іншым, тэолаг, гісторык, палітолаг і філосаф у адной асобе – быў найлепшым і, шчыра кажучы, адзіным сябрам яе памерлага бацькі, а таксама яе хросным. Дзядзька Ігнацы. Надзя расказвала Якубу, што, калі яна была малою, Ігнацы часта бываў у іх дома ў Гамбургу. Вядома, яна мала памятае з таго часу – толькі тое, што дзядзька саджаў яе на калені, абдымаў і казытаў так, што ў яе ад смеху слёзы выступалі. Трохі лепей запомніліся яго прыходы ў дом нумар восем, калі Надзя з бацькам вярнуліся ў Польшчу. Яна памятае, як бацька з дзядзькам садзіліся за стол у зале і размаўлялі да позняй ночы. Аднаго разу яе разбудзілі гучныя галасы, яна спусцілася і ўбачыла, што бацька плача, а дзядзька Ігнацы стаіць перад ім на каленях, трымае за руку і крычыць. З таго часу ў яе засталося некалькі пабляклых фота. Адно – на якім дзядзька Ігнацы вязе Надзю на багажніку ровара, а бацька гоніцца за імі – вісіць на сцяне ў зале. Гэта апошняе фота, дзе яе бацька ўсміхаецца.

      Але

Скачать книгу