Канец адзіноты. Януш Леон Вишневский
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский страница 15
– А дзе масковій, хлопча? А ніхоній дзе, не кажучы ўжо пра тэнесін і аганесон? Ты праспаў прагрэс у хіміі! У 2016-м у мендзялееўскай сямейцы з’явіліся чатыры новыя хлопчыкі. Зараз жа вярнуўся ў ложак і давучыў, – загадала яна, грозячы яму пальцам.
Надзя, гуманітарый па прыродзе і перакананнях, хімію шалёна любіла і надзіва добра яе ведала. Спачатку Якуб лічыў гэта цікавым парадоксам, але цяпер думаў іначай. Надзя меркавала, што альбо стваральнік свету не быў біёлагам, альбо, калі ніякага стваральніка не было (у чым яна, дарэчы, была ўпэўненая), «эвалюцыя таксама была спецыялісткай не ў біялогіі, а ў хіміі, бо ўся гэтая нечуваная разнастайнасць сусвету, уключна з блакітам тваіх вачэй, можа быць толькі хіміяй, пераапранутай у біялогію».
А гісторыю, якая так захапіла Якуба ў «Вавілон-Берлін», Надзя, як ні дзіўна, цярпець не магла. Улічваючы яе спецыялізацыю, яна мусіла гісторыю ведаць і несумненна ведала яе лепш за іншых, а веды Якуба ў параўнанні з ейнымі былі мікраскапічнымі. Можа, менавіта таму Надзя так часта паўтарала, што гісторыя са школьных і ўніверсітэцкіх падручнікаў – гэта перапісаная і размножаная змова палітыкаў, а чыняць змовы часцей за ўсё палітыкі, якія пакутуюць на хранічны нарцысізм. А такіх палітыкаў большасць. Вось і атрымліваецца, што да пагрозы, ад якой нібыта толькі яны маглі ўратаваць свайго ўладара і свет, у гісторыю ўплятаецца фарс, гратэск і ўсюдыіснае ідалапаклонства. А ўсё таму, што гісторыю заўжды пішуць пераможцы, ап’янёныя перамогай, якая ім часткова глузды адбіла. Вядома, здараецца, што высакародныя палітыкі перапісваюць нешта на свой манер (хаця, на думку Надзі, вельмі рэдка, а «высакародная палітыка – гэта ўвогуле аксюмаран»), адсейваюць найгоршую дурату папярэднікаў, і ў гісторыю прасочваецца трохі праўды. Часцей за ўсё гэта адбываецца выпадкова, калі яны ўспамінаюць памылкі тых папярэднікаў.
Пра палітыку Надзя гаварыла рэдка, а калі ўжо гаварыла, то сцісла, з горыччу і чужой яе мяккаму характару злосцю. З самага пачатку так званых «перамен да лепшага» ў Польшчы яна адчувала да палітыкі антыпатыю, што межавала з агідай: не глядзела тэлевізар, не хадзіла на