Канец адзіноты. Януш Леон Вишневский
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский страница 12
Яна змахнула са шчакі слязу і працягнула. Яе голас дрыжаў.
– Сёлета я дакладна ўцякла б куды-небудзь зноў, але з’явіўся ты. Як нейкі прыхадзень з іншага свету. Спачатку я баялася, што ты з цікаўнасці спыніўся на хвілінку і хутка знікнеш. Баялася, што перарасцеш мяне. Што адзначыш мяне птушачкай, як канікулы, што прайшлі. Але не. Ты не знікаў. Быў. Клапаціўся. Кідаўся да мяне на першы ж покліч. Мужчынская клапатлівасць мяне неймаверна расчульвае і абуджае цудоўныя ўспаміны. Ты быў пяшчотны. І цярплівы. Гэтая твая цярплівасць мне спачатку падабалася, але потым пачала даводзіць да шалу. Ты не спрабаваў узяць мяне за руку ў кіно, не кранаў плячом у тэатры, не накрываў маю далонь сваёю, калі мы пілі каву. Ты шалёна адрозніваўся ад усіх, што былі да цябе. І я раптам заўважыла, што, нягледзячы на гэта, ты – па-свойму нязграбна – паказваеш мне, што без мяне не можаш. Можа, тут мала рамантыкі, але менавіта гэтага жанчынам і трэба. Адчуваць, што без іх не могуць. Толькі брахухі і крывадушніцы скажуць, што не. Я гэта адчула, Якуб, – прашаптала яна. – Аднаго вечара адчула, што ты без мяне не можаш і што я хачу, каб ты клапаціўся пра мяне далей. Пыха? Эгаізм? За адзін вечар, ты падумай! А можа, гэта каханне – ну раптам?
Надзя замаўчала, апусціўшы галаву, нібыта саромеючыся таго, што сказала. Але неўзабаве зноў ускінулася і, гледзячы Якубу ў вочы, дадала:
– Гэта для цябе, мабыць, дзіўна, але ў мяне нікога блізкага няма на цэлым свеце. Акрамя цябе. Шчаслівых свят, Якуб.
Ён зусім не чакаў такіх слоў. Якуб памятае, што дакладна хацеў нешта сказаць. Хацеў сказаць, што сёння вельмі-вельмі чакаў яе. Што чакаў доўга-доўга і што тая яго цярплівасць была ад страху яе, Надзю, страціць. Што тады на прыпынку, калі яны вярталіся з тэатра, ён сказаў найпраўдзівейшую праўду. І, магчыма, ён можа жыць без яе, але ранкам, прачынаючыся, пра яе ён думае найперш. А потым зноў пра яе і зноў. І так цэлы дзень, пакуль не засне. І нават пасля таго як засне, бо часта яе сніць. Калі гэта сведчыць пра тое, што ён без яе не можа – то так, дакладна не можа.
Ён хацеў сказаць Надзі шмат чаго яшчэ, але яна не дазволіла, бо паднялася на дыбачкі і пачала яго цалаваць. Абхапіла ягоны твар далонямі і цалавала, часам прыкусваючы вусны і язык. Потым расшпіліла гузік на пінжаку і запусціла рукі пад Якубаву кашулю. Ён не адкрываў вачэй, адчуваючы, як яна дрыжыць; у галаве круцілася. Калі ён паспрабаваў вуснамі пацягнуць верх сукенкі, Надзя прашаптала яму на вуха:
– Куба, зладзім куццю пазней, добра?
Ён не памятае, ці адказаў хоць нешта. Усё адбылося так хутка… Надзя ўзяла яго за руку, яны пабеглі праз пакой з фатаграфіямі, ён спатыкнуўся аб заплечнік, упаў, яна дапамагла яму ўстаць. Яны забеглі на вузкую рыплівую лесвіцу – яна крута вілася і заканчвалася прастакутнай адтулінай, якая, падалося Якубу, праз люк выводзіла на дах. Калі ён высунуў галаву ў тую адтуліну, Надзя падала яму руку, зацягнула наверх, і ён апынуўся