Канец адзіноты. Януш Леон Вишневский

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский страница 13

Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский

Скачать книгу

яна і там рыдала. На сцэну выйшаў непрыкметны худы хлопец у чорным балахоне, трэніках і кепцы, павітаўся ціхім «добры вечар», за наступныя паўтары гадзіны ўсхваляваў усіх да аднаго, а потым гэтак жа нясмела развітаўся і знік. Выходзячы, усе спявалі радкі з яго песень.

      – Твая мама? – здзіўлена ўсклікнула Надзя. – А ты пытаў, чаму яна плакала? – ціха спытала дзяўчына і, не чакаючы адказу, адвярнула галаву і змоўкла.

      Якуб схіліўся над ёю і пачаў цалаваць спіну. Менавіта тады ён упершыню дабраўся да той чароўнай выпукласці над азадкам. Паддашша па-ранейшаму поўніў смуткам Кортэз, а яны другі раз, гэтаксама прагна, гэтаксама шалёна кахаліся на матрацы.

      Якуб памятае, што яго абудзіў надакучлівы холад. Ён падняў галаву. У запацелай шыбе віднеліся невыразныя абрысы. Аголеная Надзя нерухома стаяла спінай да яго, выцягнуўшы ўверх рукі, за шклянымі дзвярыма балкона. На паддашшы панавала ціша, на вузкім падаконні дрыжалі ад ветру вогненныя языкі свечак.

      – Што здарылася? – спалохана крыкнуў Якуб.

      Спачатку яна не адрэагавала, але неўзабаве зайшла ў пакой, нахілілася, падняла сукенку і пачала адзявацца. Потым падышла да яго, села на край матраца, паклала галаву Якубу на жывот і прашаптала:

      – Цудоўная ноч. Шмат зорак, таму першая таксама мусіць там быць. Наша куцця працягваецца. Поўнач яшчэ не надышла.

      Яны ляжалі і маўчалі. Якуб услухоўваўся ў гукі за акном і адчуваў скураю цяпло яе дыхання. Пяшчотна гладзіў кончыкамі пальцаў яе шчокі, лоб, вусны, павекі.

      – Надзенеш што-небудзь, каханы? – раптам спытала Надзя, падняўшы галаву. – А я падагрэю варэнікі і боршч. Толькі зашпілі мне кручкі ззаду, добра? – папрасіла яна і села на край матраца.

      Ён памятае, як дрыготкімі пальцамі нязграбна шукаў кручок і ўсхвалявана думаў пра гэтае «каханы», якое толькі што прагучала. Так нечакана. Столькі блізкасці ў адным слове.

      Яны вярнуліся на кухню і зноў селі адно насупраць аднаго: яна – у карункавай сукенцы, ён – у пінжаку, зашпіленым на адзін гузік. Яна паставіла перад ім міску з гарачымі варэнікамі, а на талерку з яловай галінкай – кубак баршчу. Усё было як тады, калі Надзя пусціла яго ў дом. Нібыта з таго часу нічога не здарылася. А здарылася ж так шмат. Толькі кавалкі разламанай аплаткі на цыраце, якая пахла як новая, нагадвалі, што яны сядзяць за сталом не ўпершыню. Іншыя. Зусім іншыя.

      Яны размаўлялі. Пра ўсё, акрамя таго, што падчас іх першага Раства адбылося на паддашшы. Жартавалі, фліртавалі, успаміналі. Якуб памятае, што, калі ў місцы не засталося варэнікаў, Надзя ўзяла з лядоўні рыбу і на маленькай патэльні пасмажыла філе карпа. «Што за Каляды без карпа!» – абвясціла яна, калі ён папрасіў яе не ўставаць з-за стала.

      У нейкі момант ён неабачліва спытаў, навошта Надзя сюды ўцякла і чаму яна цяпер не з бацькамі. Дзе яны святкуюць? Чаму не з ёю? І памятае, што пасля гэтага яна доўга глядзела на яго, нібыта штосьці вырашаючы. Раптам ускочыла, дастала з лядоўні дзве бутэлькі белага віна

Скачать книгу