Праклятыя госці сталіцы. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклятыя госці сталіцы - Альгерд Бахарэвiч страница 11

Праклятыя госці сталіцы - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

шэфа, зь якім зараз жа давядзецца размаўляць, – прамінала хвіліна, і ў пакоі зьяўляліся іхныя дзіўныя постаці, якім было адведзена на жыцьцё роўна столькі часу, колькі зь імі жадаў гаварыць іхны стваральнік; Даражок пачуваўся ў гэтых гутарках надзвычай упэўнена, яго нават п’яніла тая нечаканая лёгкасьць, што нараджалася ў словах і гэстах; бадай, у гэтым сьвеце яго лічылі цынічным балбатуном. Але за сьцяной зноў ванітавала ад сьмеху ягоных гаспадароў, убогія, бляклыя галасы паўтаралі і абсмоктвалі нейкую пошласьць – вось хто быў напраўду жывы, вось хто быў рэальнасьцю. А здані зьнікалі – як не было.

      29

      Між тым час ішоў, на думках Даражка, бы пячатка на афіцыйнай паперы, стаў усё мацней праступаць вобраз першай ранішняй цыгарэты. Трэба было падымацца, але ён не сьпяшаўся. Спачатку яму ў галаву прыйшла падказаная ўласным целам дурнаватая фантазія наконт дыктатара адной няшчаснай краіны, які найвышэйшым указам пад страхам сьмерці забараніў народу спраўляць натуральныя патрэбы: сам дыктатар, геніяльны параноік-герантафіл у пагонах, загадзя паклапаціўся пра адпаведныя “удобствы” ў сваім кабінэце й толькі пасьміхаецца з тэлеэкранаў, а людзі, жылая плошча якіх пашырылася такім неверагодным чынам, дзякуюць правадыру за мудрасьць: затое цяпер на вуліцах ніхто ня мочыцца, і ёсьць куды ставіць закаткі на зіму. Знаходзяцца незадаволеныя, ладзяць сядзячыя пікеты… Што ж, большасьць насельніцтва неўзабаве па-майстэрску авалодвае навукай патаемнай дэфэкацыі й раніцай у нядзельку, як сьлед аблягчыўшыся ў замаскаваны пад урну з прахам продкаў унітаз, ідзе граміць сраных адшчапенцаў. Даражок ускочыў з ложку й кінуўся ў прыбіральню. У кватэры ўжо нікога не было, гаспадары сышлі на працу. Гэтая пустая трохпакаёўка магла бы быць ягонай.

      Ніхто б не назваў яго правінцыялам – ён шмат бываў у сталіцы яшчэ дзіцёнкам, далоні ягоныя памяталі сьлізкую шыю аблупленага атракцыённага каня ў гарадзкім парку адпачынку, у вачах яшчэ ня згас залаты бляск навюткіх, рудых пяцікапеечных манэтаў, на якія яны з бацькамі разьмянялі калісьці цэлы рубель, гэта было ў дзень адкрыцьця сталічнага мэтро. Потым ён некалькі год вучыўся тут, прагна, не разжоўваючы, заглынаў гарадзкія спакусы, ёй не было яшчэ сямнаццаці, хаця выглядала на ўсе дваццаць два, салаты з кніг пад гарэлачным соўсам, неахайна расфасаваная чалавечына, знаёмыя маці, у якіх ён жыў, выправаджвалі яго з дому, калі прыходзілі госьці. Клюбы, кавярні; неглыбоцкія білі яго кожнае лета. Даражок скончыў вучобу аброслы знаёмствамі, як ліхтарны слуп на прыпынку – аб’явамі. Раней кожны зь іх быў сябрам, потым інфляцыя часу, найвышэйшай, найкапрызьлівай інстанцыі, за некалькі нікчэмных год ператварала былую экзальтаванасьць у пыл. Ён выцер накрыўку ды выйшаў. У лазьніцы проста на падлозе стаяў пусты слоік, дзе спаў стары, зьняможаны павук. Побач на падлозе бялелі плямы пены для галеньня, у якіх варушыліся чорныя валаскі.

      30

      На гэты раз ён прыехаў у сталіцу са спадзяваньнем,

Скачать книгу