Пярэваратні ў пагонах і без. Сяргей Пляскач

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пярэваратні ў пагонах і без - Сяргей Пляскач страница 16

Пярэваратні ў пагонах і без - Сяргей Пляскач Электронная кнігарня

Скачать книгу

іхняе «пазнаёміцца»… Вы, калі будуць старэйшыя чапляцца, адразу мне кажыце, не маўчыце! На раз з ліцэя вылецяць!..

      – Ой! Што цяпер будзе? – спалохана выгукнула Моніка, як толькі зачыніліся дзверы за выхавальніцай. – Што ты нарабіла?! – звярнулася яна да Хрысціны.

      – Прабач, не ведала, што ты хацела гэтым танным шлюндрам свае грошы аддаць. Яшчэ не позна, дагані і аддай! А заадно спытай, можа, ім яшчэ нешта трэба…

      – Яны ж цяпер нас пазабіваюць!

      – Гэтыя?! Не смяшы мае падковы! У скрайнім выпадку давядзецца яшчэ разок выпацкаць рукі аб іх румяны… Яны ж пантуюцца, вылузваюцца толькі, быццам яны нейкія крутыя!.. На самай справе яны такія ж звычайныя дзеўкі, як і мы, толькі мо на які год старэйшыя… Лепшы спосаб абароны – нападзенне! Мяне хлопцы даўно навучылі, што калі трапляеш у новы калектыў, то трэба адразу вылічыць у ім самага крутога, падысці і даць як наймацней па мордзе. Калі на нагах не ўстоіць, дык і зусім ідэальна! І ўсё! Ад гэтага моманту цябе ўсе будуць баяцца!..

      «Вось хто мне дапаможа! – адразу ж вырашыла Ірка. – З такой сяброўкай не прападзеш!»

      Пра запрашэнне хлопцаў неяк забыліся. Увесь вечар і палову ночы Рудая распавядала суседкам пра свае прыгоды.

      Яна аўтаспынам некалькі разоў дабіралася да Масквы і вярталася назад. Але аднойчы яе ледзь не згвалціў нейкі п’яны дальнабойнік, пасля чаго яна перастала падарожнічаць на машынах.

      – На электрычках бяспечней, толькі кантралёраў трэба пільнавацца…

      Шмат разоў бывала Хрысціна ў Віцебску, Магілёве і Мінску.

      – Мінск, вядома ж, самы прыгожы і чысты, толькі там мянтоў аж занадта! І ўсе чапляюцца, распытваюць – не прайсці, не праехаць… Мне найбольш Магілёў падабаецца: дабірацца лёгка, і нікому там да цябе няма справы!.. Як ёсць грошы, дык там столькі кавярняў, начных клубаў… Праўда, у клубы не заўсёды атрымоўвалася трапіць. Там фэйскантроль: дрэнна апранутых ды малалетак не прапускаюць… Але я некалькі разоў праходзіла! Там файна! Музыка, лямпачкі каляровыя, нават часам зоркі выступаюць! Я Андрэя Губіна бачыла! Ну, такі невысокі дзядзечка, ён некалі вельмі вядомы быў, у маёй маці на касеце ёсць некалькі ягоных песняў… Яна, як вып’е, заўсёды гэтую касету слухае: яны з бацькам пазнаёміліся на дыскатэцы… Як там:

      Что же ты ишчыш, мальчык-бродяга,

      В этой забытай богам стране…

      Ну, і так далей…

      – Дык чаму ты не ў Магілёў паехала вучыцца, калі там так добра? Ці хаця б ужо ў Оршу? – пацікавілася гаваркая Моніка.

      – А! Не растлумачыла: я тут пад наглядам, у маці сястра працуе ў вучылішчы. Цётка Машка тут нейкі лабарант! Вось яна і будзе за мною прыглядаць, каб я не нарабіла якога глупства і не прынесла ў падоле, не атрымаўшы прафесію… Нават не ўяўляю, як яна будзе выконваць апошняе даручэнне. Хіба што сама прэзерватывы мне будзе набываць?..

      – А чаму ты жывеш не ў цёткі?

      – Я паставіла жорсткую ўмову: або інтэрнат, або збягу і не знойдзеце! Не хапала мне яшчэ ў іхняй двушцы з яе мужыком-п’янюгам ды сынком-батанам

Скачать книгу