Пярэваратні ў пагонах і без. Сяргей Пляскач

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пярэваратні ў пагонах і без - Сяргей Пляскач страница 14

Пярэваратні ў пагонах і без - Сяргей Пляскач Электронная кнігарня

Скачать книгу

не ведаеш! Гэта ўсе так кажуць, што з’едуць, не вернуцца ніколі… Я вось таксама марыла некалі з’ехаць, а потым сустрэла твайго бацьку, закахалася, цябе нарадзіла… Ку ды ўжо тут паедзеш? Толькі і здолелі, што з поўнае глухмені перабрацца ў цэнтральную сялібу калгаса.

      – А-га, зноў я вінаватая, што ты не збегла куды далей!..

      – Ніхто цябе не вінаваціць, дурніца, проста я кажу, што не ўсё ў жыцці адбываецца так, як мы хочам. Хутчэй наадварот: усё ў ім ідзе насуперак нашым жаданням ды марам…

      – А я з’еду! Вось пабачыш!..

      Гады два назад з Коханаўскага ліцэя ў школу прыязджала цэлая агітбрыгада, якая агітавала выпускнікоў паступаць да іх. Дзяўчаты з ліцэя не толькі распавядалі, як цікава і весела ім вучыцца, а яшчэ, бы сапраўдныя мадэлі, дэманстравалі пашытыя ўласнымі рукамі даволі сімпатычныя сукенкі ды сарафаны. Ірка яшчэ тады сабе адзначыла, што калі пойдзе вучыцца ў Коханава, дык толькі на адзіную «не калгасную» спецыяльнасць, на якую там вучаць, – швачку. Шыць яна ніколі не ўмела ды не любіла, таму «некалгаснасць» швачкі была асноўным аргументам пры выбары спецыяльнасці.

      Аднак, калі Ірка з маці нарэшце трапілі ў Коханава, каб падаць дакументы, ім растлумачылі, што пасля дзевяці класаў для дзяўчат засталіся больш-менш прыдатныя толькі дзве спецыяльнасці: садавод ды пчаляр. Ад швачак цяпер тут і паху не было: ліцэй жа сельскагаспадарчы. Нават даярак, ці па-навуковаму – аператараў машыннага даення, тут рыхтавалі завочна.

      Маці прыкметна ўзрадавалася, што дачка можа пагадзіцца пайсці ў дзясяты клас ці аформіцца на завочнае навучанне і ў любым выпадку застанецца дома.

      Але Ірка пастанавіла сабе ні за што не вяртацца ў Друцк. І паколькі больш за кароў яна ненавідзела корпацца ў градах, то, не доўга думаючы, абвясціла, што жадае стаць пчаляром!

      Маці здалася, толькі між іншым заўважыла:

      – Не разумею: навошта вучыцца тры гады на нейкага пчаляра, каб ў выніку працаваць даяркай? І дзе ты тых пчол возьмеш у рэшце рэшт?..

      Ірка выключна для прыліку паагрызалася, што яна сама ўсё ведае, як-небудзь разбярэцца, кім будзе працаваць праз тры гады, і што ў любым выпадку лепей паспрабаваць стаць пчаляром, чым жыць пад адным дахам з п’яным Віцьком.

      Вера на гэта толькі сказала Ірцы, каб тая ніколі потым нават не спрабавала яе папракаць тым, што яна дазволіла ёй застацца.

      – І не спадзявайся! – буркнула дачка ў адказ.

      Яшчэ маці падумала, што, як мінімум, з голаду малая не памрэ: як-ніяк тры разы на содні студэнтаў кормяць, ды яшчэ абсалютна бясплатна; да таго ж без кантролю не застанецца: у вучылішчы цэлы штат выхавацеляў, якія не пакідаюць дзяцей без увагі ні на хвіліну. Хоча самастойнасці – няхай атрымае…

      Маці з’ехала. І калі Ірка засталася адна ў інтэрнацкім пакоі з чатырма вольнымі ложкамі, то яе апанавала казытлівае нецярпенне: вось яно, яе самае галоўнае падарожжа, пачынаецца!..

      Толькі перад самай вячэрай засяліліся адразу дзве суседкі па

Скачать книгу