Неруш. Віктар Казько

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Неруш - Віктар Казько страница 10

Неруш - Віктар Казько

Скачать книгу

раджаць гэтых дзяцей, а тыя, што ўжо нарадзіліся, былі амаль дарослымі, хадзілі ўжо ў школу. Бацькі параіліся і дзяцей на катэр не пусцілі: пры сабе спакайней. Астравок з дарослымі і дзецьмі падобны быў на Ноеў каўчэг: усялякай пачвары па пары – кошкі, сабакі, пеўні, куры. Вось толькі парсюкоў не дазволілі сяляне завезці на могілкі. Барздыка, праўда, імкнуўся прыцягнуць двух, але яму заступілі дарогу, выйшлі ўсе і пагналі ледзь не ў каршэнь.

      – Вунь прычэп ад трактара стаіць, – сказаў Махахей. – Там свінням і месца. Хлеў на калёсах.

      – Такі хлеў і мне добрая хата, – заўпарціўся быў Барздыка.

      – Не хочаш з людзьмі, ідзі да свіней і ты, – патурыла яго Ганна, жонка Махахея. – Ох, нялюдскі ты чалавек, Аркадзь.

      – А што людскага ў пас, калі ўсе мы на могілках?

      Ненене, як і іншыя, не хацела свіней на могілках, але, мусіць, толькі яна адна адчула горкую праўду ў словах Барздыкі. Адчуць адчула, а пагадзіцца ў тую хвіліну, калі ўсе былі такімі згуртаванымі, не дазволіла сабе.

      – Так то ж бяда, Аркадзька, перамагнёмся – і зноў будзем людзьмі.

      – Куды яшчэ жыццё гэтае паверне…

      – А куды ні паверне, паганіць іх хату мы табе не дадзім, – азваўся ўрэшце дзед Дзям'ян Роўда, адзін з апошніх, а колісь шматлікіх Роўд у вёсцы. Ён як знямеў гэтым днём, прыйшоў на могілкі толькі з тым, што надзета на яго, і, здаецца, без слова, без языка.

      – Ты не дасі,– панура ўсміхнуўся Барздыка, – недавака знайшоўся. Не мае больш наша вёска могілак. Сам, сваімі вушамі чуў, з катэра гаварылі.

      – Чаго, чаго не будзе? Ненене, Ганна, Цімох, сынку, што чаўне боўдзіла гэта балотнае? Цімох, а я ўжо сабе і месца прыгледзела, добрае, утульнае, і з дарогі відно, хто ні пойдзе, не міне. Што ж гэта, Дзям'ян, Роўда, я цябе пытаю… – I старая Махахеіха насунулася на дзеда Дзям'яна. Дзям'ян, цяжка ступаючы нязношанымі, бадай што з пары даваеннага старшынства, ялавымі ботамі, пакрочыў у ваду да Барздыкі.

      – Адчапіся, з'яд, – адмахнуўся ад яго Барздыка.

      – Паводка, гавораць, у нас апошняя, табе не далажылі яшчэ гэтага. Забаронены з гэтай вясны, гавораць, паўсюдна паводкі, і паміраць забаронена.

      – Корч ты, доўбень, смяешся з чаго і дзе, – Махахеіха распасцерла рукі над могілкамі.

      – Не, баба Хвядора, не да смеху мне сёння. Сваімі вушамі чуў. Пакаранне, гавораць, нам будзе, што пад эвакуацыю, калі паводка пачалася, не пайшлі і дзетак не далі эвакуіраваць. Усю вёску нашу побаку, мяне пад хвост сабакам…

      – Ой, не брэша, ой, не брэша, чуе маё сэрца, – раптам пусціла слязінку Ненене. – Што ж будзе, што ж будзе…

      I трывожна забрахалі сабакі, роспачна зараўла ўзбуджаная іх брэхам жывёла, і як ачмураныя стаялі каля могілак людзі, глядзелі і, пэўна, не бачылі, як аддаляецца ад іх Барздыка са сваімі падсвінкамі, не чулі і віску тых падсвінкаў, не прыкмецілі, як і адплыў з імі Барздыка, скіроўваючы да хат, якія вымусіла іх пакінуць паводка, а цяпер…

      Жывёла

Скачать книгу