Неруш. Віктар Казько

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Неруш - Віктар Казько страница 8

Неруш - Віктар Казько

Скачать книгу

ў хлеўчуках. Яе непакой перадаўся гаспадыням. I яны перш-наперш, падпарадкоўваючыся нейкаму загаду, якога ніхто ім не даваў, выгналі з хлявоў жывёлу і кінуліся ратаваць бульбу. Не прыёмнікі і тэлевізары, не сваё дабро, што пажылі пасля вайны, не падушкі і пярыны – што, здавалася б, больш за ўсё баялася вады, – бульбу. Чырвонымі ад холаду рукамі жанчыны выграбалі яе з вады, паграбоў і сцёбак, а дзе магчыма было даступіцца – і капцоў, чырвоную і белую, скараспелку і ракаўстойлівую, і зносілі яе да лодак, яшчэ не маючы ў галаве, куды звозіць, дзе схаваць. А калі дайшла чарга і да гэтага, зняможана апусцілі рукі. Вада ўжо была паўсюдна, куды ні кінь вокам, на ўсе чатыры бакі. Сярод стрэх хат і хлявоў, якія адразу ж сталі. такімі бездапаможнымі, сярод электраслупоў, што панура звесілі да вады такое, здаецца, нетрывалае зараз павуцінне дратоў, цьмяна вылучаўся адзіны толькі ўзгорбак – астравок зямлі.

      Могілкі вада не кранула, не паднялася да могілак, а мо й пашкадавала, спынілася каля плота, ля капліцы. Пашкадавала не толькі іх вясковыя могілкі, але і тыя магілы, што належалі невядома каму, магілкі, якія насыпамі белага пяску спакон веку ўзвышаліся над вёскай. Да могілак і кінуліся людзі. Першую лодку, човен, гнала старая Махахеіха. Веславаў, праўда, сам Цімох Махахей, але Махахеіха сядзела наперадзе і сваім чорным носам-дзюбай як бы кіравала ім, і ў тым, як яна сядзела ў гэтым чоўне, як рашуча гнулася і распрамлялася, і нават у паглядзе, было нешта вельмі нядобрае. Да таго нібыта прывязаныя да родных селішчаў і не ланцугамі і вяроўкамі, а нечым больш трывалым, непарыўным, следам за Махахеем паплылі і іншыя лодкі. Барздыкі, Махахеі, Роўды прыставалі да берага, падцягвалі лодкі і чаўны і спяшаліся кожны да свайго блізкага. Тое, што належала не ім, з чым яны былі ніяк не звязаны – старажытныя насыпы з жоўтага пяску, – абыходзілі, не краналі, не трывожылі спакою чужых нават у ліхую для сябе часіну. Мо і грэбавалі, захоўвалі сябе, чысціню сваю, імкнуліся да сваіх, хай і мёртвых, але сваіх.

      – Ты прабач, прабач, Іване, – ціха прамовіла Ненене, пакланілася ў пояс роднай магілцы, потым яшчэ двойчы пакланілася і астатнім. – Я яшчэ не па вечнае карыстанне ў зямельку. Ноччу ты ў мяне гасцяваў, удзень я да цябе прыйшла. Не ад дабра да цябе, ад ліха.

      – Ой, ліха-лішанька, – завыла, успляснула рукамі Барздычыха.

      – Памаўчы, – сурова спыніла яе старая Махахеіха. – Не той час, самі. бачаць… Не крыўдуй, Сцяпане, паціснісь тут, нам месца дай, не праклінай…

      – Ратуй, мама…

      Хто гэта выгукнуў, хто ўзмаліўся, па голасу Ненене не паспела пазнаць, зноў залямантавала Барздычыха:

      – А татачку мой, а мамачка родненькая, а ці думалі-гадалі, што вашы дзеткі на магілках вашых хавацца будуць. Прабачце вы мне, прабачце, людцы добрыя.

      I адразу, не паспела Ненене падумаць, што тут адбываецца, ці не вайна зноў пачалася і таму жывыя зноў прыйшлі і звярнуліся да мёртвых, усталявалася цішыня. Ні галашэння, ні ляманту, ні ўздыхаў. Жывыя аддалі ці палічылі,

Скачать книгу