Неруш. Віктар Казько

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Неруш - Віктар Казько страница 11

Неруш - Віктар Казько

Скачать книгу

ласкавае ў гэтае вуха. Нашэптвла, як пела, прыгаворвала, дзьмула. I Мілка калыхнула вухам, бы ўспрыняла, што гаварыла ёй бабуля, засаромелася, закрыла вочы, сама нешта вымавіла ў адказ, раўнула, спачатку коратка і глуха, а потым, хапіўшы паветра, доўга, голасна.

      – Пайшоў, пайшоў,– сказаў Дзям'ян.

      – Ну і трымай, дапамагай дзеўцы, – на імгненне паказала твар, зірнула з-за вуха каровы Махахеіха. Ненене кінулася да цяляці. I вось яна ўжо трымае яго па руках: – Цялічка, цялічка, з белай плямінкай…

      Дзям'ян разам з Ненене ўзяліся выціраць цялічку. А Махахеіха ўсё працягвала штосьці нашэптваць, толькі ўжо не на вуха Мілцы, а кудысьці крышку ўбок, гладзіла высахлай, як без крыві рукою шыю, галаву Мілкі. Словы яе цяпер чутныя былі і Дзям'яну, і Ненене:

      – Мая кароўка будзе ўросная, праросная, будзе добра малосная. Будзе па чысту полю пахаджаці і капыцікам траўку збіваці і роску злізаці… Будзе?..

      – Усё ж ужо, баба, – прыраўнавала раптам Махахеіху да сваёй Мілкі Ненене.

      – Маладая ты яшчэ, доньку, вучыць мяне, – адказала ёй Махахеіха і дурасліва паківала пальцам: – Трымайце яшчэ аднаго.

      Ненене не паверыла ёй. Але з'явілася і другое цялё, белы, як снег, бычок, таксама з плямінкай, з чорнай пралысінкай пасярод галавы.

      – Не карова, а трусіха, – здзівіўся Дзям'ян. – Ідзі, ідзі адсюль, – паперла яго Махахеіха, як спахапілася, – тут ужо наша, жаночая справа пачалася.

      Змяркалася. Усё абышлося. Усё было добра. З хаты Ненене выйшла з Мілкай, цяпер жа іх стала чацвёра, дабавіліся Ягадка і Партызан. Ягадкай яна назвала цялічку, а бычку далі мянушку дзеці. I ўсё ж, калі, здавалася, можна было ўжо і адпачыць, уздыхнуць вальней, таму што ніякіх падстаў для трывогі не было, дзеці асвятлілі цяпельцамі ноч за могілкамі, бацькі іх ужо ўкладваліся, Ненене стала зноў ніякавата, і не ноч і не няўтульнасць былі таму прычынай. Надыходзіла нешта іншае, чаму яна не ведала і назвы, што не здольная была зразумець, вытлумачыць ні галавой, ні сэрцам. Яна вымушана была спаць на святой зямлі, што само па сабе было страшэнным непарадкам, заўчаснасцю, разбуралася нешта векапомнае, устаялае. I зараз яе палохала ўжо не ноч, а дзень, які прыйдзе на змену. Палохала і напружвала невядомасць, што гэты дзень прынясе ёй, у які гэта бок павернецца яе жытка, ці на шчасце ацялілася бычком і цялічкай Мілка. I недзе варухнулася ў ёй цьмянае ўсведамленне, што ўсё гэта ўжо было, было з людзьмі. Толькі калі…

      Зялёна зжата, сыра з'едзена

      З таго часу, як Мацвей Роўда апошні раз бачыў Шахрая, прайшло больш як тры гады. Мацвей адмаўляўся і верыць гэтаму. Дні ж так сцягваліся, так марудна ішлі яны, як усё роўна бясконцыя, а скласці іх у гады – нічога і не застаецца. Ні памяці, ні задавальнення, нават рэха ў душы не пакідаў гэты скончаны дзень, ніякай нітачкі, якая б звязвала дні, час у нешта адзінае, перакідвала б масток у дзень будучы. Адчувальнай была толькі хвіліна. I суткі, тыдні, месяцы драбніліся на гэтыя неспакойныя, запарныя хвіліны-імгненні. Так павялося з ад'ездам Шахрая, нібыта ён і тут

Скачать книгу