Неруш. Віктар Казько

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Неруш - Віктар Казько страница 15

Неруш - Віктар Казько

Скачать книгу

крыўдна мне: тварылі разам, адказваць…

      – I зноў ты перабіраеш, – перабівае яго Шахрай. – Хто будаваў табе калгас?

      – Я толькі начальнік БМУ.

      – Цудоўна. А ў калгасе ты быў толькі хто?

      – Старшыня.

      – Дык якога ж чорта лысага ты пёрся да мяне?

      – А я мо і не да вас, я не хавацца…

      – Ах, якія мы ганарлівыя, у пас усяленскае сумленне жыве, у нас усяленскае сумленне загаварыла. Нам раса вочы выела. Мы ў адказе за ўсю зямлю. Мы кідаемся, мы шукаем. Мы раскайваемся, мы грэшнікі, мы Марыі Магдаліны… Вось хто ўсё жыццё шкодзіць, хто блытаецца пад нагамі, ные…

      – Мы проста злачынцы з вамі., Алег Віктаравіч.

      – Я – не, ты – так. Злачынец, таму што табе падабаецца быць злачынцам. Табе падабаецца біць сябе ў грудзі. Ты як крыж на ростанях, толькі бабулек няма каля цябе, якія б ручнічок табе падвязалі, міласцінку паклалі… Пачаў бы ты красці лепей, Мацвей Антонавіч…

      – Што ж мне красці? Тысячы, мільёны, якія праз твае рукі праходзяць? Дык яны і не патрэбны мне, да таго ж украдзены ўжо іншымі да мяне. Не, не думай, не сабе ты іх у кішэню паклаў. Ты зрабіў яшчэ горшае, самае агіднае ты зрабіў, ты іх убіў у зямлю, ты пусціў іх на вецер, на месяц закінуў. А гэта ж мае грошы, ты іх украў у мяне.

      А мне б усю зямлю ўкрасці, вось гэтага б з мяне хапіла… Бадай, пагадзіўся б нават на рэчку, возера. Засеяў бы, засадзіў непралазным, непраходным цёмным лесам – і каб не пешаму, ні коннаму дарогі туды. Толькі добраму чалавеку расступаўся б мой лес, пускаў яго да берага, на якім мы з тым чалавекам маглі б пасядзець і з вудаю, пагаварыць і пасумаваць на золку. Але ты ўкраў у мяне і лес, рэчку, і бераг круты.

      – А прасніцу табе туды не трэба, а лапцейкі, а гуселькі-цымбалікі? Хаця ж, табе па дудачцы-жалейцы больш падыходзіць. Рэчку я яго ўкраў. А ты куды глядзеў?

      – Я не глядзеў, я выглядваў з-пад вашай рукі. Чый аловак крыжаваў вадасховішча? Маўчыце?

      – Маўчу. Спазніліся з табою, цябе трэба было яшчэ з начальнікаў ПМК перці… Я крыжаваў вадасховішча, а ты мне апладзіраваў. Загадалі табе садзіць па тарфяніках бульбу, буракі. А ты і рады дагадзіць…

      – Я верыў.

      – У бога трэба верыць.

      – Вы для мяне і былі богам. Бы як бог прыйшлі ў Княжбор і як бог узаралі яго, пакінулі за сабой жоўтыя пяскі, тарфяныя буры… Вы… Я прыйшоў вам гэта сказаць. Няхай вам будзе сніцца Княжбор, вам і вашым дзецям, як сніцца мне…

      – Пагаварылі – хопіць! – спыніў яго Шахрай.

      – Хопіць дык хопіць, – пагадзіўся з ім Мацвей. I яны разам і з палёгкай усталі. Шахрай з крэсла, Мацней са стуліка. Хвіліну-другую моўчкі стаялі адзін перад адным, паглядзеўшыся адзін на другога, разам схілілі галовы, нібыта пахавалі адзін другога. I Мацвей найшоў. Пайшоў таксама як і прыйшоў, разлютаваны дарэмнасцю свайго паходу і гонарам, якому далі па носе, пайшоў, не зведаўшы, ці ёсць што на свеце, што можа выпесці з раўнавагі Шахрая. Шахрай на развітанне падаў яму яшчэ і руку, Мацвей памарудзіў, але ўсё ж прыняў гэтую руку і

Скачать книгу