Неруш. Віктар Казько

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Неруш - Віктар Казько страница 18

Неруш - Віктар Казько

Скачать книгу

ці не Роўда заступіўся за яго. – Дрэва яшчэ вырасце, а мы з зямлі ніколі не падымемся. Пра людзей трэ думаць, шкадаваць жывое.

      I гэта Антон Роўда так. Ён таксама быў з сякераю, як і ўсе мужчыны вакол. Але ім Цімох дараваў, а Антону не мог дараваць. Шмат пра што гаварылі яны, і адны ў іх былі словы, адны думкі, нават парадніцца мерыліся. I нясоладка было Цімоху слухаць і глядзець на Антона Роўду: калі ўжо ён узяўся за сякеру, значыць, няма ў Княжборы чалавека, які падтрымае яго, Цімоха Махахея, Княжбор супраць яго.

      I калі б толькі княжборцы, Антон Роўда, чужыя людзі – родная жонка ўз'елася. Цімох папрасіў яе дагледзець коней.

      – А ты што, бязногі ці бязрукі,– накінулася яна на яго. – Вунь, паглядзі, якія толькі працадні на лесе пішуць. I грашыма, гавораць, адразу разлічвацца будуць.

      – Не хачу я тых працадзён, і грошай мне іх не трэ, пайду ў раён, каб забаранілі.

      – Супраць грамады! А як жыць у вёсцы будзеш, з кім знацца станеш? Што табе, капейчына ў хаце лішняя, радзецель, парадчык. Гармоніку табе на іх куплю, грай сваім коням тустэпы, скачыце ноч навылёт… Вунь чацвёра ў куце, і кожнае рот зявіць. Праўдай сваёй пакармі іх… Ох, выпала ж доля, самай бы сытай была, калі б тваю праўду на хлеб памазаць. I ў каго ты толькі такі ўдаўся, у каго пайшоў.

      – Пайшоў я, – сказаў Цімох.

      – Ой, ды хоць хлеба скібку вазьмі на дарогу… Не пушчу, не пушчу, – Ганна стала каля парога, ён падышоў да яе, пацягнуў за нос, жонка адразу ж захлюпала ім: – Ты хоць прозвішча свайго не кажы там…

      Але гэтых слоў яе Махахей ужо не чуў. Да горада, да ўлады свет быў не блізкі. Трыццаць кіламетраў, гаці, брады, і трынаццаць масточкаў: яго масточак, Махахееў, масточак Роўды… Пакуль гэта ён усе іх пералічыў, перадумаў, куды і навошта ён ідзе ды што скажа. Княжбор працаваў, плылі па рачулцы дубы. Плылі яны і потым, пакуль начальства з горада да іх наладзілася, а яно не надта прыспешвала: не было машыннай дарогі. Княжбор – сяло глыбіннае, і вядзе туды адна дарога. Вось так і скончыўся сказ пра княжборскую дуброву, казкі пачаліся.

      Зноў з'явіўся пад Княжборам Жалезны Чалавек, зноў загаласіла ў Княжборы Галасніца. Чалавек жа той быў нядобры, таму што незразумелы, памяталі яго толькі старыя, што жылі яшчэ ў даўнім Княжборы. Хадзіў ён там кожную ноч па вёсцы, тупаў жалезнымі нагамі. I чаго хадзіў, чаго праг, шукаў чаго – пра тое ніхто не ведаў. Ці то была грэшная душа з саміх княжборцаў, ці прыблуда нейкая, таксама ніхто не мог адказаць. Але толькі змяркалася, людзям спаць класціся, з'яўляўся і ён, чорны, цёмны і бязвокі, крочыў вясковай вуліцай, крочыў так, што дрогка званілі вокны ў хатах і хісталіся хаты. Туліліся да платоў людзі, што рызыкнулі такой парой выйсці на вуліцу. Жалезны Чалавек не кранаў іх, хадзіў ён маўчком, што соўсень сунуўся, а недзе сярод поля галасіла Галоска-галасніца. Бегала ад мяжы да мяжы, шукала сваё дзіця, убівалася па ім. Галасніца была сваёй Княжбору, яе ведалі. Яна прыспала хлопчыка, прыдушыла ў сне і са скрухі павесілася. Пахавалі яе, але і ў зямлі не ведала яна спакою, усю ноч напралёт шукала свайго сына. Галоску княжборцы

Скачать книгу