Неруш. Віктар Казько

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Неруш - Віктар Казько страница 21

Неруш - Віктар Казько

Скачать книгу

на людзей, па валоў. Махахей схапіўся за вяроўку, ратуючы жывёлу і маёмасць сваю, а апынуўся ў старыцы, нехта з Барздык усё ж не вытрымаў, паласнуў нажом па вяроўцы.

      – Дзядуля, – заенчыў Цімошка.

      – Туды табе, старому дурню, і дарога, – сказала Махахеіха.

      Але Махахея выцягнулі з вады, сам ён, дапамагаючы сабе мацюком, выплыў. А чорт, нячыстая сіла знікла.

      – Ты хоць бачыў яе? – пыталі Махахея мужыкі.– На каго яна падобна?

      – Бачыў… На жонку маю яна падобна, таму і не прыняла мяне.

      Невядома, каго бачыў дзед, а вось сам ён, Цімох Махахей, падзівіўся на тое страшыдла, што лавілі, ды не спаймалі княжборскія мужыкі. Карчавальнікі на выхадны падскочылі да іх парыбачыць, і колькі шапак толу, якімі пні рвалі, кінулі яны ў тую яму, цяжка і падлічыць, але грымнула так, што Махахей, у адным споднім, з хаты выбег. Карчавальнікі падважвалі, падцягвалі да берага баграмі вялізнага сома, пудоў па пятнаццаць, не менш. Усклалі яны таго сома на драбіны, хвост па зямлі валочыцца…

      Вось што тояць у сабе княжборскія старыцы і азярыны. Жывуць яны сваім незалежным ад чалавека таямнічым жыццём, мо і дамкі якія там на дне стаяць. Жывуць азярыны, старыцы, рэчкі, як людзі, дыхаюць, старэюць, мо і дзяцей на свет пускаюць. I свет іх такі ж разумны, як і ў чалавека, а мо і разумнейшы яшчэ. Мароз жа па скуры, калі ён назірае за бабрамі і бабраняткамі. Іх тут процьма, больш, чым мужыкоў у Княжборы. I як яны робяць! На золаку пачынаюць, раней нават, ноч яшчэ не адышла, яшчэ світальны туман над ракой, а яны ўжо ў клопаце. Як з таго свету, выплываюць з сваіх хатак чорнымі чоўнамі, і не згледзіш на вадзе, слізгатаць па плыні, будуюць плаціны, валяць дрэвы, падымаюць ваду. Камунай упраўляюцца, но паспела дрэва яшчэ ўпасці на ваду, а яны ўжо на ім з усіх бакоў і, як пілою, пілуюць яго. А зазлуюць ці пачуюць каго, што чэпам, малатне па вадзе стары сівы бабёр, і цішыня, толькі лозы, дубы, ясені – адбітак іх пагойдваецца ў рудой вадзе. I здаецца, дубы, ясені растуць не толькі па беразе, але і з дна старыц і азярын, а скрозь іх голле і ствалы гарачым жарам прабіваюцца белыя гарлачыкі, лотаць, белай і жоўтай прахалодай астуджваюць дзень, зямлю. Радуюць вока, а рукам не даюцца. Узяў ты, малады, у рукі гэты белы гарлачык, вокам на яго, а ён ужо і састарэў, забіў ты яго сваім жаданнем, хапатлівасцю чалавечай да ўсяго, да прыгажосці і пачварнасці, дакрануцца рукамі. А Княжбор трэба прымаць сэрцам, сэрцам чуць і бачыць яго. Не дзеля ж прыгожага слоўца гавораць княжборскія мужыкі і бабы, што знак ім быў перад тым, як яны атабарыліся на беразе рачулкі.

      Плыў па рацэ з славутага і старажытнага горада Турава каменны крыж. Ішоў за вадой, пагойдваўся ў хвалях, пакуль не дайшоў да вусця іх рачулкі, у вусці развярнуўся і пайшоў па рачулцы, толькі ўжо супраць вады. Спыніўся ля стромага берага, ля сунічнай паляны, дзе, як свечкі, стаялі бярозы, і знік. Там, дзе ён знік, і пачалі будавацца княжборцы, заснавалі вёску. Махахеі сцвярджаюць, нібыта гэта яны і былі першымі. Барздыкі ж даказваюць, што не: яны былі першымі. А Роўды гавораць, што ўсё было зусім наадварот, нібыта яны самі

Скачать книгу