Неруш. Віктар Казько
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Неруш - Віктар Казько страница 25
– Дробязь, – адмахваўся Шахрай, – Гэта ў мяне проста алергія на балоты. Цяпер яна ўжо не адстане, пакуль не завершым справу. Моцная і ўчэпістая хвароба нашага веку.
– Пакалення, а не веку, – паправіў яго Мацвей, і Шахрай пагадзіўся з ім:
Няхай і пакалення, сутнасці гэтым не змяніць. Адно да аднаго, а ўсё на тое, каб нам з табой упраўней быць, дзейнічаць больш акрэслена і рашуча.
А яны павінны былі знайсці пляцоўку пад будаўніцтва саўгаса ці калгаса. Добры надзел зямлі, балот і лесу, дзе можна было распачаць меліярацыйныя работы і будоўлю. Але пакуль што такога зручнага надзелу ім не трапляла: то лес быў ужо вельмі стары і магутны, першай групы, то зусім ужо непраходнае балота ці, наадварот, балотца з мізэрным пластом торфу, а калі ж і было што вартае, то ў такой глушэчы – не пад'ехаць і не падысці.
– А трэба ж, каб з мінімальнымі затратамі,– засмучана ўздыхнуў Шахрай, – капейку дзяржаўную трэба берагчы. I тарфянікі глыбокія, каб паўсюдна, каб на вякі, і дарога недалёка – на першы выпадак хоць тэхніку, матэрыялы падвезці. I каб усё паказальна, каб сляпы і той убачыў, што такое меліярацыя.
– Княжбор, – адказаў Мацвей, са спачуваннем наглядаючы, як пакутуе Шахрай, расціраючы скамянелыя лыткі. Ён яшчэ на пачатку гэтага падарожжа ведаў, што выбар падзе на Княжбор, прадчуваў, але не спяшаўся гаварыць пра яго Шахраю, штосьці стрымлівала яго, невядома чаму, нібыта таксама штосьці прадчуваючы, смуткавала сэрца. Была нейкая ненадзейнасць і штучнасць у той хуткасці, з якою вырашылася ўсё гэта – і пераход на новую пасаду і працу, і гэтая вандроўка па Палессі – гульня нейкая: ідзі туды, не ведаю – куды, вазьмі тое, сам не ведаю – якое. А само падарожжа падабалася, камары, мошкі не дапякалі яго, не назалялі яму, ён пасвяжэў у дарозе, абветрыўся, загарэў, хаця загар да гэтага амаль што і не прыставаў да яго: лупілася цела, але не прымала сонца. Нос дзям'янаўскай пароды лупіцца і зараз, як у дзяцінстве, сонца на гэты раз перамагло дзям'янаўскую пароду, кінула чарноты на скулы, лоб, дадало блакіту, нябёс вачам. I вочы глядзелі зараз на неба, на зямлю, на балоты больш пільна, прыкмячалі ўсё, на што раней і не звярталі ўвагі, слізгацелі з абыякавасцю вандроўніка. Мо вінавата ва ўсім было надвор'е. Дні стаялі ціхія, без подыху ветрыку нават, і сонца не дакучала, у небе і на зямлі задумлівасць, засяроджанасць на нейкай адной думцы. Думка гэтая была спрадвечнай, але не старой. Яна была і ў Мацвею, толькі ён аніяк не мог ухапіць яе, звязаць з тым, што бачылі вочы, што было вакол яго, што адбывалася з ім. Не было ў ім спакою і суцэльнасці, усё ўспрымалася паасобку, раздроблена: асобна