Неруш. Віктар Казько

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Неруш - Віктар Казько страница 20

Неруш - Віктар Казько

Скачать книгу

Махахея. Вось чаму ён і любіць човен, дашчанікі-душагубкі, тыя на вадзе сыкаюць злосна, што гадаўё, а човен ляціць, нячутны і вёрткі, як бабёр. I Махахей можа спакойна думаць аб тым, як у лагчыне сярод дубкоў паставіць свой жак. Ведае ён, дзе рыба ходзіць. I не міне жака чырванапёры, раз'ятраны ад несвабоды язь. На лагчыне, да якой ён кіруецца, язь ходзіць нераставаць, ідзе вясной так, што, здаецца, на куст каліны ўз'ехаў. Махахей не перашкаджае язю ісці ў возера, а вось калі ён ужо аднерастуе, адаб'ецца, тут ён і бярэ яго, небагацька, пяць-дзесяць галоў, каб наспелі прывяліцца, пакуль не ўзнялася муха. I ўлетку, калі скрылёк сала прыхаваны недзе бабай толькі для касы, тады прыдатная будзе і рыбіна, добра яна і ў шчавель, і ў бацвінне, і юшка неблагая, калі няма часу па свежую рыбіну на рачулку збегаць. Махахей спыняе човен, але не спяшаецца ставіць жака. Круціцца човен, круціць галавою ва ўсе бакі і ён; нібыта не рыбаліць прыехаў, а на нерастовішча нейкае. Перад ім, як на далоні уся яго вёска, бы нехта знарок расставіў хаткі сярод вады, і з няўстойлівага чоўна яму здаецца, што плывуць да яго гэтыя хаткі, плывуць і далёкія, ацалелыя дзе-нідзе дубы, хістаецца неба, люляецца на ім сонца, і верыцца, што зямля сапраўды круглая, усё па крузе ідзе. Закруцілася, закарагодзілася, насунулася на яго, каб і яго ў гэтую калаверць уцягнуць і не адпускаць да апошняй хвіліны, да скону самага.

      Калі ёсць на зямлі рай, няма яму лепшага месца, чым вось гэтае, дзе стаіць на беразе рачулкі яго вёска Княжбор, дзе побач лес і вада, дзе недалёка возера Княжае – Князь-возера, вялікае, сівое ад чароту і гадоў сваіх. Ляднік, гавораць, як плугам, праараў яму ложа, яно і легла ў гэтае ложа і не хоча іншага. Рака, тая яшчэ кідалася, злавалася на свае берагі, вада яе не хацела прызнаваць берагоў, дзёрла, драпежыла іх, васемнаццаць раз здраджвала толькі тут, пад Княжборам, свайму рэчышчу. I цяпер васемнаццаць старыц апавядаюць небу пра гэтыя здрады, спякотным поўднем перагаворваюцца праз неба брат з братам, сястра з сястрой. I толькі неба і сонца дасягаюць іх дна, ведаюць усе віры і ямы, дзе атабарыліся і раскашуюць вусатыя самы, дзе чакаюць свайго часу занесеныя пяском стагоддзяў мораныя дубы, дзе і сёння мо жыве балотны бык. Усё можа быць. Ці не яго адразу, як пераехалі сюды, спрабавалі злавіць княжборскія мужыкі.

      У старыцы, што над самымі хатамі Княжбора, у бяздоннай яме, па якую і сёння глядзіць хлеў Махахея, завялося нейкае страшыдла. Махахею і ішным хлапчукам маці не дазвалялі нават купацца ў старыцы. Качкі і гусі не маглі нават беспакарана плаваць над той ямай. Да сярэдзіны яе даплывала яшчэ птушка, а там, пасярэдзіне, мах-мах крылом, нібыта хто за ногі яе хапіў. I ўсё. Толькі кругі на тым месцы разыходзяцца, ды перца адзінае пагойдваецца. А аднойчы не птушка, а кабанчык птушкай пачаў вырывацца з вады, свечкай узняўся пад вадой, раўнуў дзікім голасам і захлынуўся, пайшоў пад ваду, толькі бурбалкі ад яго. Раззлаваныя і перапалоханыя княжборцы адкавалі ў кузні крук, ці не такі, што сёння ў тэлеграфныя слупы ўкручваюць, стары Махахей, дзед яшчэ Цімоха, не пашкадаваў парасяці.

Скачать книгу