Сэрца мармуровага анёла (зборнік). Людміла Рублеўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сэрца мармуровага анёла (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 11

Сэрца мармуровага анёла (зборнік) - Людміла Рублеўская Беларуская проза XXI стагоддзя

Скачать книгу

гады тры таму птушка зрабілася б мішэнню для канвойных, а зэк «загрымеў» бы ў БУР – страшную лагерную турму.

      Але за апошнія тры гады, пасля смерці «галоўнага кормчага», тут усё змянілася. Ахова ўжо не ведала, як трымацца са сваімі вязнямі. Амаль кожны дзень кагосьці з іх даводзілася выпускаць на волю. А пры пераходзе з катэгорыі быдла ў катэгорыю чалавека былы зэк мог пераўтварыцца ў кагосьці вельмі ўплывовага і паважанага, напрыклад, генерала і Героя Савецкага Саюза, як гэта адбылося ў мінулым месяцы. І ахоўнікі моўчкі цярпелі крумкача.

      Вязень падабраў яго паўмёртвым птушанём. Тады найбольш абурыліся іншыя зняволеныя – дадаваўся новы ядок. Але калі крумкач падрос, самі пачалі яго падкормліваць.

      А ўладальніка крумкача ўсё не вызвалялі. Зэк № 1-756 не скардзіўся. Яму і так пашанцавала. Ён пражыў ужо дваццаць пяць лішніх гадоў на гэтым свеце. Тады, пасля ягонага адчайнага ўчынку, пра які не хочацца ўспамінаць, яго на нейкі час вызвалілі. Потым – вайна. Войска Польскае. Ваяваў добра, бо ўжо не шкадаваў жыцця, купленага занадта дарагой цаной. Потым – цэлых два гады, калі здавалася, усё самае благое – за спінай і можна пачынаць нармальнае жыццё. Ён нават зноў пачаў пісаць вершы. І з горыччу разумеў, што ім ніколі не ўзляцець да вышыні вершаў таго, сінявокага, які загінуў. І зноў – савецкі лагер…

      У зоне яго паважалі. Ён ніколі не «шасцярыў». Калі здзекі перавышалі нармальную чалавечую трываласць і кожная клетачка спакутаванага цела маліла здацца – перад вязнем паўставалі сінія-сінія вочы… Сінейшыя, чым у яго самога…Яны глядзелі з маўклівым дакорам, і вязень выплёўваў разам з крывёй упартае «не…»

      Цяпер у яго ёсць надзея падоўжыць свой зямны шлях. Хаця б дзеля гэтага крумкача – вось хто сапраўды адданы! А крумкачы жывуць, кажуць, гадоў па трыста… Ды яшчэ ёсць адна справа на зямлі… Той скрутачак папер, спісаных цвёрдым круглым юначым почыркам, пра які ён адзін цяпер і ведае.

      Марылька таксама ведала пра той скрутачак. Але Марылькі больш няма… Перажыла вайну – і памерла ад запалення лёгкіх. Застудзілася, цягаючы маразамі паламаныя шпалы на дровы ў дзіцячы дом. Калісьці ён, безнадзейна закаханы, выратаваў ёй жыццё. Тым адзіным спосабам, які быў яму даступны. За гэта яна пракляла яго.

      Але не варта варушыць мінулае. А то зноў пачне балець сэрца і сінія вочы зірнуць проста вунь з тае аблачынкі.

      Крумкач узляцеў – ён, напэўна, разумеў, што ягоны цяжар стамляе саслабелага чалавека, і кружляў невысока над калонай людзей у ватоўках.

      – Кррум-кррум!

      Вязню ж пачулася: «Кароль! Кароль!»

      І з аблачынкі над высокімі сібірскімі соснамі зірнулі сінія-сінія вочы…

      Яшчэ праз трыццаць гадоў, у хуткасным цягніку Масква— Мінск, дзесьці на перагоне між Ярцавам і Смаленскам, на верхняй паліцы спальнага купэ плакала ў прапахлую хлоркай, злямцаваную казённую падушку няўдалая студэнтка Магдаліна Дарбут. Плакала, стараючыся, каб ніхто не пачуў ейнага плачу, сама не разумеючы, аб чым яе туга… Можа, па сваіх ніколі не бачаных дзеду і бабцы – раней ведала толькі іхнія імёны: Антоній

Скачать книгу