Эдэм (зборнік). Франц Сіўко

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Эдэм (зборнік) - Франц Сіўко страница 14

Эдэм (зборнік) - Франц Сіўко

Скачать книгу

між голля.

      Яна прыгнула адну – самую ніжэйшую з тых, што змагла дастаць, – галінку, асцярожна, каб не парэзацца ў цемры, чыркнула нажом наўскос. Затым схавала флянец пад кажушок, пакідаючы на снезе сляды ад валёнак, пасунулася да сядзібы.

      І апошняя справа была зроблена, можна было выпраўляцца ў зваротны шлях. «Дадому», – падумала яна і тут жа сама сябе паправіла: «У Дубраўку».

      Зваротны шлях заняў больш часу: перашкаджалі рухацца перапады тэмпературы. У адлігу сані вязлі, у мароз, наадварот, занадта слізгаліся, дадавалі і без таго здарожаным коням лішняе напругі. Аднойчы заспела замець, і доўга блукалі ў цемры, пакуль не ўзбіліся на нейкі хутар. Гаспадары, зусім бедныя людзі, паклалі спаць, але заснуць было немагчыма: даймалі вошы. Ды і пахі, якімі поўнілася жытло, сну не спрыялі. Знясіленая нязручнасцямі Пелагея запыталася, як называецца мясцовасць, і, атрымаўшы адказ, хутка адшукала яе на мапе.

      Да Дубраўкі заставалася вёрст семдзесят – нямала, але не так ужо і шмат. Яна асцярожна, каб не раструшчыць незнарок абгорнуты воўнаю флянец, паклала мапу ў валізу і загадала гаспадыні паставіць майно бліжэй да печы. Але заснуць, як ні намагалася, зноў не змагла. Забалела галава – так моцна, што яна ўстала, баючыся, каб не пачаўся прыпадак, намазала скроні лекамі. І толькі пасля гэтага, прыгрэўшыся ля цёплае печы, прыснула на кароткі – да дасвецця – час.

      Дым паволі ўзняўся ўгору, шчыльным шызым воблакам расплыўся над ложкам. Любаша выпрастала руку, сілячыся дацягнуцца да галавы немаўляці, зняможана адкінулася назад на падушку. Хукнула ў роспачы на дым, каб разагнаць яго, але сіл не хапіла. Дзіця варухнулася, дрыгнула акрываўленымі ножкамі, забілася ў крыку на прасціне. Зза шафы выйшаў Бронак, развеяў адною рукою дым, другую падаў дзяўчынцы. Яна па спрабавала ўхапіцца за яе і ўжо амаль ухапілася, як зза дзверыны з’явілася трэцяя, чужая постаць, стала між імі. Бронак развярнуўся, каб выйсці з пакоя, але не паспеў. Лёд пад ім хруснуў, распоўзся шчылінамі, пацягнуў пад сябе…

      Яна выняла флянец са шклянкі, агледзела з усіх бакоў. Карэньчыкі, куртатыя, ледзь заўважныя, танюсенькімі чарвячкамі ляпіліся да камля на надрэзе. На дзіва, і лісцікі ўжо былі – ажно тры, а па краях кожнага – дробненькая, з асотную, калючка.

      Году таксама, відаць было па ўсім, ажыло: пупырышкі надзьмуліся, зрабіліся мяккія і пульхныя, бы нарыў на пальцы.

      Пелагея разрэзала нажом кару на дрэве, акуратна, як вучыў садоўнік Зыгмусь, уставіла ў разрэз флянец і гэтаксама акуратна затуліла яго столкамі кары. Затым моцна перапавіла надрэз колькі разоў анучаю і завязала яе на тугі вузел.

      Усміхнулася сама сабе: соку шмат у дрэве, вунь як пацякло – значыць, прыжыве.

      Ад пакояў, з-за алеі, данёсся тупат – нехта ішоў. Яна хіснулася ўбок, шпурнула шклянку ў кустоўе, пайшла насустрач гукам.

      Андрэй Мікалаевіч, худы (пасля смерці жонкі ён вельмі падупаў), убачыў яе, паспяшаўся прывітацца:

      – Пелагея! Што тут робіш?

      – Ды вось,

Скачать книгу