Вершнікі на дарозе. Маргарыта Латышкевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вершнікі на дарозе - Маргарыта Латышкевіч страница 10

Вершнікі на дарозе - Маргарыта Латышкевіч

Скачать книгу

следам, нібы ад апёку, на далоні. «Даруйце!» – паспрабаваў прамармытаць Лель. Але голасу не засталося: яе гнеў пракатваўся ўнутры яго хвалямі, і абрывалася нешта за рэбрамі, і страшна было зірнуць у яе прыгожае аблічча, у яе вочы з чорнымі безданямі зрэнак.

      Йурай, аднак, спакойна глядзеў на яе, і яна заўважна памякчэла, а на яе шчацэ зноў паказаўся ўсмешлівы паўмесяц.

      – Ты нешта надумаў, – сказала яна, сцвярджаючы, а не пытаючы. – Як звычайна.

      – Гэтае чалавечае дзіця можа быць табе карысным, пані, – мовіў лютніст, паважліва нахіліўшы галаву, так што дзынкнула завушніца. – Я бачыў… – раптоўна ён пазмрачнеў і асёкся, а ўсмешка ў ягонай суразмоўцы зрабілася шырэйшай і трохі злавеснай.

      – Ты бачыў, – паўтарыла яна нараспеў. Працягнула тонкую руку, пяшчотна кранулася Йураевай шчакі, адвёўшы непакорлівыя пасмы ўбок. – Што ты бачыў, мой залаты?

      – Халоднае жалеза ў халодным камені, – адказаў Йурай як бы цераз сілу. – Там, дзе сярэбраныя ніці не гучаць. Дзе рана ад колішняй бітвы ўсё яшчэ сцякае гноем, дзе жалеза ржавее, пускаючы сваю атруту ў каменнае сэрца.

      Яна апусціла павекі, быццам прыслухоўваючыся да нечага.

      – А яшчэ, – прапела яна ціха. – Барву і золата на захадзе, ці не так, мой залаты?

      І зноў, прыкрыўшы вочы, прыслухоўвалася да чагось далёкага, няпэўнага. А пасля глянула на лютніста – на гэты раз без усмешкі, заклапочана і пахмурна. Коратка зірнула на растрапаную макаўку Леля, і гэтым разам той задыхнуўся ад жаху і прыкрыў далонямі твар. Абы не глядзець ёй у вочы, абы не падаць у дзве чорныя бездані ў яе зрэнках.

      – Песня і праклён, – прамармытала яна, ні да кога асабліва не звяртаючыся. – Часам і не адрозніш адно ад другога.

      – Я бачу, ясная пані, – прагаварыў Йурай, настойваючы. – Добра бачу, што нам усім патрэбна гэтае чалавечае дзіця. Ніхто з нас не здолее вырваць з каменя жалезнае церне, а ты ведаеш лепш за мяне, што бывае, калі прошчы нямеюць, і…

      – Я ведаю многае, мой залаты, – насмешліва звузіўшы вочы, адказала яна, і чароўныя агеньчыкі, што абселі яе цёмны плашч, і посах, і травы вакол, згодна зазвінелі на розныя галасы. Йурай паважліва нахіліў светлую галаву, дзынкнуўшы завушніцаю.

      – Я таксама ведаю, мой залаты, – яна ўсё яшчэ глядзела на лютніста, і ямінка-паўмесяц не знікала з яе шчакі. – Пра спаборніцтва паэтаў і бітвы на песнях. У цябе, здаецца, несправядліва адабралі магчымасць паказаць сябе?

      – О, ёсць многа спосабаў паказаць сябе і сваё майстэрства, ясная пані, – прагаварыў Йурай, звузіўшы вочы. – На мой густ, лепш, калі майстэрства кажа за сябе само.

      Тон быў дзёрзкі, ды яна засмяялася, і ў Леля ад яе смеху мурашкі прабеглі па спіне.

      – А цяпер ты, канечне, захочаш, каб я загадала аднаму з маладых прыдворных паэтаў стаць памагатым гэтаму чалавечаму сыну.

      – Гэта было б мудра, ясная пані, – пачціва азваўся Йурай. – Вядома.

      – Вядома, – насмешліва

Скачать книгу