Вершнікі на дарозе. Маргарыта Латышкевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вершнікі на дарозе - Маргарыта Латышкевіч страница 9

Вершнікі на дарозе - Маргарыта Латышкевіч

Скачать книгу

скрозь ноч сярод верасовых купін, і ад поўсці яго сеялася слабое серабрыстае ззянне – як ад тонкага сярпа месяца.

      Звярынае слова, кінутае ваўком, порстка штурханула яго, пагнала следам. І ён рвануўся таксама, з сапеннем перакідваючы цяжкое цела, налітае пругкай сілай, і дагнаў, і пабег нароўні з тым, легканогім і ззяйкім.

      Верасовыя пусткі расхіналіся перад імі, рассыпаліся росамі, што асядалі на поўсці, белай ваўчынай і чорнай мядзведжай. Плыў зорны купал над купінамі, паварочваліся сузор’і, а хмары, што пад вечар прынеслі дождж, па нябеснай рацэ сплывалі на поўнач, грувасціліся на даляглядзе, утвараючы цёмныя горныя хрыбты і пікі.

      Шорсткае радно верасоў разыходзілася ўбакі, і купіны пад лёгкімі ваўчынымі крокамі зыбаліся, распадаліся, як адбітак берага ў патрывожанай вадзе. За галавакружным зыбаннем праступала іншая, нябачаная роўнядзь – бясконцая, снежная. Вераснёвыя пусткі, прапахлыя мёдам ды адсырэлымі травамі, пакорліва адступалі, і снежная роўнядзь рабілася ўсё больш рэчыўнай. У хуткім часе былі толькі бязмежныя снягі і дзве касматыя здані, белая і чорная. Зоры быццам спусціліся ніжэй, бо пабольшалі, а яшчэ тыя зоры гучалі – трымцелі кожная сваёй адметнаю нотай. Звыклыя для чалавечага вока сузор’і рассыпаліся, як пацеркі з разарваных караляў, і ўтваралі новыя, няўцямныя знакі ў небе. І бязмежна раскідвалася чорная зорная бездань і белая раўніна пад ёю, і цягнуліся па снезе сляды, ваўчыныя і мядзведжыя.

      Пэўны час не было нічога, апроч бегу, апроч зіхатлівых снежных хваляў, што ўзносіліся ўверх пад самыя зоры, апроч аблачынак цяжкога дыхання. І раптам белы воўк прашыў снежную раўніну, быццам страла, так што халодная бель рассыпалася на аскепкі, апала белым рыззём туману на пер’е папараці ды сыры ядловец. Хвоі выраслі з ніадкуль, выцягнуліся высока-высока, і густы смалісты водар шыбануў у ноздры. А за хвоямі, за папараццю, за туманам, што распаўзаўся па засыпаных ігліцай пагорках, драпежна пелі сярэбраныя галасы паляўнічых рагоў. Белы воўк выскаліўся, вільнуў убок, прэч ад спеву начной пагоні, і беглі яны цяпер удвая хутчэй, навыперадкі з паляваннем. Але тое не адставала: хрыпелі, нябачныя яшчэ, загнаныя коні, адгукаліся вісклівым брэхам ганчакі, а галасы рагоў гучалі збоку і ззаду, набліжаючыся, заходзячыся пераможным зыкам.

      Але прамільгнуў сонны раўчук, што прабіваў сабе шлях у чырвонай гліне, і за звонкаю вадой шаты туману паглынулі і ваўка, і мядзведзя. Тут паляванне сціхла – як адрэзала. За туманам адкрыўся цёмны няскошаны луг, які чамусьці дыхаў не ранняю восенню, а самым разгарам лета.

      Над высокімі травамі дрыжалі, пазвоньваючы, дробныя зялёныя агеньчыкі. А сярод тых чароўных агнёў, пракладаючы сабе шлях у траве і абапіраючыся на посах, ішоў цень, захутаны ў ноч, як у плашч. Белы воўк прабег колькі крокаў раз’ятраным белым агнём – і з полымя абазначылася постаць Йурая, адно каб замерці ў глыбокім паклоне. Мядзведзь зароў, занепакоены гэтымі зменамі, але цень, згубіўшы серабрысты смяшок, без страху наблізіўся і ўладна

Скачать книгу