Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль Кудравец

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец страница 19

Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

Цяжка сказаць, якія гэта былі вочы. Задуменныя? Не. Абыякавыя? Не. Так, вочы спакойнага чалавека.

      – Яна прыязджала да мяне летась.

      – У школу?

      – Ну. Пабывала ў Селішчы, у маці, памагла ёй грады зрабіць, узяла мой адрас і заявілася. – Памаўчаў, даліў чаю. Адхлёбваў, пазіраў у празрыстую бурштынавую глыбіню шклянкі. – Пражыла тыдзень у мяне і паехала.

      – І ўсё?

      – Не. Сказала, што збіраецца замуж.

      – А ты?

      – Сабралася – дык ідзі.

      – Можа, ты дарма так з ёй?

      – Калі чалавек так сказаў, значыць, у яго ўжо было гатовае рашэнне.

      – Калі б было гатовае рашэнне, то навошта б яна шукала цябе?

      – Шукала.

      – Трэба і яе зразумець: дзяўчыне хочацца сям’і, нейкага ладу, пастаянства.

      – А дзе яно, гэта пастаянства? У мяне яго няма. І ці будзе калі? Мой сусед у Селішчы любіць паўтараць: «Маленькі сабачка заўсёды шчанюк». Так і я: гаў-гаў-гаў.

      Я зразумеў: ён зноў збіваў гаворку на несур’ёзнае. Ляглі спаць. Студэнты, як і салдаты, засынаюць імгненна і спяць моцна.

      Калі я прачнуўся, Віктара ў пакоі не было. На маёй тумбачцы ляжаў загорнуты ў газету, перавязаны тоўстым шпагатам пакунак. Я добра ведаў, што ў ім, але цяпер у мяне не было часу для сур’ёзнага чытання, і я засунуў яго на антрэсолі – у суседства са старымі канспектамі, кантрольнымі работамі і падручнікамі. Туды ж я паклаў і два тоўстыя слоўнікі: хіндзі-рускі і арабска-рускі. Толькі адзін Віктар ведаў, навошта яны былі яму.

      Летнімі канікуламі ў інтэрнаце рабілі нейкі паспешлівы рамонт, вычысцілі ўсе куткі і закуткі. Разам з канспектамі і кантрольнымі прапаў і пакунак з трыма Віктаравымі агульнымі сшыткамі. Можа, назаўсёды, а можа, дзе-небудзь яшчэ знойдзецца. Бо слоўнікі знайшліся, захаваліся ў мяне і па сённяшні дзень.

      З год Віктар не аб’яўляўся. Ад Буракоўскага я чуў, што ён працягваў адчайна ваяваць, каб вярнуць сваёй школе беларускую мову. Праўда, ваяваў ён цяпер з другім дырэктарам. Былы палітрук з «дагістарычнай іскупаемай» некуды з’ехаў.

      Маё жыццё крута павярнулася ў бок практычнай журналістыкі. Мне прапанавалі месца ў газеце, і я з ахвотай пайшоў туды: жыць на скупую студэнцкую стыпендыю і выпадковыя заробкі было ўсё цяжэй. І вось аднойчы адчыняюцца дзверы закутка, дзе я сядзеў, і заходзіць Віктар. Худы, сухі, запалыя вочы, але ўсмешка ўсё тая ж – зубы на продаж. Недарагі шэры касцюм, кашуля без гальштука – іх ён не любіў ніколі, – і ўсё нібы з чужых плячэй. Памяць мая адразу вярнула педвучылішча, той светлы дзень, калі Віктар выйграў на аблігацыю і частаваў мяне півам. Тады ён быў таксама ў шэрым касцюме, але які гэта быў касцюм і як ён пасаваў яму!

      – Іч, рассеўся, як пан, – загаварыў ён нязлосна, павёўшы вачыма па стале, за якім быў я. Нібы нязлосна, але падкалоў мяне.

      – Ага, – пагадзіўся я. Стол сапраўды быў ёмкі, на дзве тумбы, і сядзець за ім мне падабалася.

      – Лепей

Скачать книгу