Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль Кудравец

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец страница 21

Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

і гаспадыню, дзе той браў кватэру, што, калі яна не выправіць свайго пастаяльца, ён возьме трактар і гэту яе курыную хатку з усім шлуннем спіхне са стромы ў рэчку. У сяле і лес быў, і рэчка была, і строма высокая. Гаспадыня вымушана была адмовіць Віктару ў прытулку, і болей ніхто не захацеў узяць яго на пастаяльства. Тады ён выкапаў на ўскрайку лесу зямлянку, склаў з камення печ і перасяліўся жыць туды. Яго часта бачылі ў сяле – то ля школы, то ля магазіна. Ён не цураўся людзей, і людзі не аббягалі яго. Гаварыў ён усё тым жа вясёлым грубым голасам, і ўкруга яго заўсёды збіваліся ў кучу мужчыны. У яго быў невялікі прыёмнік, і Віктар добра ведаў, што робіцца на свеце. Ён першы сказаў мужыкам, што ў Крамлі скінулі Мікіту і што ўзышла зорка Лёнькі Брэжнева. Ён чытаў мужыкам вершы пра царыцу-кукурузу і пра тое, як кароўку залыгалі на вяроўку і пацягнулі на мясакамбінат. Праўда, ён казаў, што вершы гэтыя былі напісаны даўно, можа, нават у мінулым веку. Мужыкі пасміхаліся, ківалі галовамі: хай сабе і ў мінулым, але ж складна і праўдзіва.

      Дачуўся пра вершы ўчастковы міліцыянер, завітаў у зямлянку. «Няйначай, арыштоўваць прыйшоў», – падумалі мужыкі. Не, не арыштаваў. Ніхто не ведае, пра што яны гаварылі там, але ўчастковы стаў бываць на ўскрайку лесу ўсё часцей. Нешта пачало праясняцца трохі пазней, калі ўчастковы, узяўшы добрую чарку на хрэсьбінах, раптам стаў даказваць, што вучыцель – найразумнейшы чалавек, але яму ходу не даюць. Хто любіць разумных?

      Настала восень, пачаліся халады. Пад вечар кожнага дня Віктар распальваў сваю печ. Убачыўшы дым, які блытаўся між дрэў на ўзлеску, людзі жартавалі: «Вучыцель лазню топіць». Жартаваць жартавалі, але не смяяліся.

      Потым раптам дыму не стала. Так было дзень, другі… Трэцім днём Ніна сказала мужыку: «Схадзі паглядзі, ці не захварэў ён».

      Мужык не сказаў нічога, сабраўся і пайшоў.

      Дзверы зямлянкі адчыняліся ўсярэдзіну. Яны былі зашчэплены. Трактарыст быў чалавек цяжкой сілы, націснуў плечуком – зашчапка і адскочыла.

      Прывучыўшы вочы да паўзмроку зямлянкі, трактарыст убачыў свайго саперніка. Той ляжаў пад клятчатай саматканай коўдрай на тапчане, які служыў яму і лаўкай, і ложкам. Відаць, ён не даў добра перагарэць вуголлю, рана зачыніў юшку і рана лёг спаць.

      І цяпер ён ляжаў ціха, як можа ляжаць толькі мёртвы.

      Пахавалі яго на мясцовых могілках, на пагорку. Могілкі былі недалёка ад школы, і людзі сказалі: «Ён любіў глядзець на школку, хай і цяпер глядзіць».

      – Ты быў на пахаванні? – спытаў я ў Міколы. Яго расказ глухой удаўкай узяў мяне за сэрца.

      – Не быў. У яго паперах знайшлі толькі адрас маці. Яна адна і была.

      – Давай з’ездзім да яго.

      – Давай. Вось толькі трошкі разграбуся з клопатамі. Пачаў шаляваць дом – трэба неяк скончыць. Я ж куркуль, – усміхнуўся Мікола. – Дом, сад, агарод. Прыедзеш як-небудзь – пабачыш. – І праўда, Мікола быў не толькі добры доктар, але і добры гаспадар.

      Мы разышліся. Кожны панёс у душы свой жаль і сваё адчуванне вінаватасці.

      Мінула

Скачать книгу