Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль Кудравец

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец страница 23

Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

жыве, пакуль у ёй жывуць, – гэта Сцяпан ведаў добра. Яшчэ даўжэй хата жыве, калі ў ёй гаспадары – сваё ёсць сваё. Свая і болька дарагая. Таму і працівіўся, каб дзяцей забіралі ў прытулак. Калі па душы, працівіўся не толькі таму, што хата трымала. Ён ведаў: забяруць дзяцей – і болей ён іх ніколі не пабачыць. А пакуль яны тут, тут усё яго, тут яго сям’я, тут яго дом, яго дом. Не стане іх – не стане нічога. А так хоць праз тыдзень, хоць праз два, хоць крадком, хоць на некалькі хвілін, але яны разам, усёй сям’ёй разам. Усім гняздом.

      Дзеці таксама не хацелі ісці ў прытулак. «Мы будзем з бабай». Баба, Сцяпанава маці, жыла на сваім селішчы, у залеснай вёсцы, за тры кіламетры. Пра бацьку дзеці стараліся ні з кім не гаварыць. Яны ведалі, што пра бацьку нікому напамінаць не трэба. Яго лічылі бандытам, яго шукала міліцыя, яго лавілі. Бандыт, які ён бандыт?.. Чаму ён бандыт?

      Але чаму з коміна не ідзе дым?.. Хай і на вясну пайшло, хай і невялікі мароз, але ж зіма. Можа, дзеці не вытрымалі чакаць і пайшлі за лес да бабы? Але ж ён сказаў, каб былі дома, каб чакалі. Ён абяцаў прынесці хлеба, а можа, і яшчэ чаго. Ён заўсёды прыносіў нешта з яды. Цяпер хлеба не прынёс, прынёс бульбы. Вунь яна, у торбе, у ігліцы.

      Тыя разы ён прыходзіў адзін. Аднаму прасцей у сваім сяле, у сваім двары, у сваёй хаце. А Валодзю няма куды дзецца: ні дома, ні радні, усё з’ела вайна. Пасля Цераболі, калі іхнія зямлянкі аблажылі энкавэдысты, з шасці жывымі выйшлі толькі яны ўдвух. Так і ходзяць разам.

      Елка была старая, магутная, – можа, з метр, можа, болей у камлі. Сукі пачыналіся высока, у рост чалавека, але раскідвалі голле так шырока, што не маглі ўтрымаць уроўні з зямлёй ні зялёную мятлу-кучомку, ні саміх сябе, апускаліся ўніз, выгіналіся дугой, дастаючы да самай зямлі. Зверху налягалі другія лапкі – зелянейшыя, маладзейшыя, густа аброслыя іголкамі, робячы з елкі тое, што называецца словам «шацёр». Ні дождж, ні снег не маглі прабіць гэты высозны зляжалы панцыр, пад самым верхам якога знайшла месца для свайго гнязда сям’я каршакоў. Разумныя птушкі, выбіраюць дрэва і не ў самай глыбі лесу і не з самага краю.

      За гэты час, як мужыкі тут, коршак прылятаў двойчы.

      Пасядзіць, пасядзіць між галля, быццам у яго ніякага клопату няма, потым ціха сарвецца ўніз, нават не сарвецца – мякка паплыве на разгорнутых крылах у бок вёскі, крута развернецца, разы са два ляніва ўзмахне пругкай сілай распраўленага пер’я і пойдзе над лесам.

      Быццам і не прылятаў, быццам яму і клопату мала да гэтых двух мужыкоў, што ляжаць пад ягоным гняздом на сухой ігліцы, засланай сенам.

      Дзень хіліўся да захаду. Сонца высвеціла ўсе тры акны хаты – спачатку першае, ад слівы, потым другое, потым трэцяе. Пагуляла промнямі на слюдзяных шыбах, на блакітных аканіцах, на франтоне з трыма ромбікамі.

      – Сцяпан, ты сам зашываў франтон? – спытаў Валодзя.

      – Сам.

      – І не бачыў, што адну дошку, вунь тую, правей цэнтра, прышыў крыва?

      – Ска-а-жаш…

      – А ты прыгледзься…

      Сцяпан

Скачать книгу