Сутарэнні Ромула (зборнік). Людміла Рублеўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сутарэнні Ромула (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 13

Сутарэнні Ромула (зборнік) - Людміла Рублеўская Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

Савецкай уладзе сваю сувязь з белабандытам Карыбутовічам. Ці далёка пагоны засунулі?

      Так, відовішча спалатнелага твару Корб-Варановіча дакладна падняло б настрой Алесю.

      Па шыбах павольна сцякалі халодныя слёзы травеньскага дажджу, абыякавыя, нібыта нехта плакаў проста таму, што звык сябе шкадаваць, хаця для шкадобы няма ніякіх відавочных падставаў.

      Дэкан спачувальна і трохі трывожна глядзеў на калегу, які быў ягоным аднагодкам і нейкі час аднакурснікам па Піцерскаму ўніверсітэту.

      – Апанас Іванавіч, прабачце, вядома, за недалікатнасць… Словы… як яго… студэнта П’янкова маюць пад сабою хоць цень праўды? Не-не, я ні ў чым вас не абвінавачваю і не хачу нічога выпытаць. Але… нехта ўпарта распускае чуткі, што вы ваявалі ў атрадзе Лаўрына Карыбутовіча.

      Корб-Варановіч рэзка ўскінуў галаву:

      – Я ведаю, хто распускае гэтыя чуткі! Нацыяналістычная хеўра, якая гатовая раздзерці за адно сцверджанне, што беларуская і руская мовы блізкія адна да адной!

      – Супакойцеся, Апанас Іванавіч… – дэкан стамлёна прысеў на венскае крэсла, што стаяла ля кафедры, парушаючы вензелем спінкі прастакутныя вымярэнні аўдыторыі. – Я разумею, што вам цяжка. Тое самае перажываюць і іншыя старыя спецыялісты. Але зразумейце і вы вашых праціўнікаў. Мова цэлага народа абвяшчалася неіснуючай, мужыцкім «наречіем». Дасюль не пераадолена стаўленне да яе як да дыялекту, сапсаванай рускай альбо польскай. Яшчэ нядаўна за тэкст на ёй можна было трапіць на катаргу… І людзі ішлі на катаргу. У такіх, як Лёсік ці Ластоўскі, няма бліскучай акадэмічнай адукацыі, як у вас, але ў іх ёсць іншае… Гарачы энтузіязм, самаахвярнасць і любоў да беларушчыны, якія нельга не паважаць.

      Корб-Варановіч нервова прыгладзіў цёмныя валасы.

      – А тое, што ваш Лёсік сцвярджае, што рускай мовы не існуе, што яна прыдумка імперыялістаў – гэта што? Цярпець? Яны настроілі студэнтаў супроць мяне яшчэ да таго, як тыя мяне пабачылі на вочы! Мне Леанід Калантай падрабязна распавядаў пра змову… Ён у наркамаце замежных спраў працуе, знаёмы з усімі нашымі «дзеячамі», ведае ўсе інтрыгі… Уяўляеце, учора на лекцыі пішу на дошцы формы дзеяслова «плесці» на балгарскай і на сербскай… Раптам з «камчаткі» выкрыквае той самы Вяжэвіч: «А напачатку года вы давалі нам гэты дзеяслоў у іншым напісанні! Калі ж вы памыліліся?»

      – А вы і праўда памыліліся?

      Апанас Іванавіч упарта прыкусіў губу, памаўчаў, гледзячы ўбок…

      – Звычайная апіска. У іншых абставінах я б пажартаваў і пераправіў адну літару на другую. Але тут… – ён нервова прыгладзіў валасы, нібыта змахваў з іх павуцінне. – Кроў кінулася мне ў галаву… Усё, думаю, зараз гэтая хеўра накінецца… Ім не лектар патрэбны, а артыст, як падвізаецца на тэатральных падмостках, блазан, якога можа асвістаць не толькі знаўца, але любы невук, які прыйшоў у храм мастацтва ад няма чаго рабіць…

      – Карацей, вы ізноў пасварыліся са сваімі

Скачать книгу