Сутарэнні Ромула (зборнік). Людміла Рублеўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сутарэнні Ромула (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 14

Сутарэнні Ромула (зборнік) - Людміла Рублеўская Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      Дацэнт збялеў.

      – Я вас падстаўляю… Навошта вы прыйшлі сюды? Суразмоўца супакаяльна працягнуў даланю.

      – Ціха, ціха… Я ведаю, што раблю. Усё роўна я – сын святара. Паповіч. Гэты «грэх» мне не выкупіць нічым, таму ўсё астатняе не мае вялікага значэння. Калі мяне захочуць прыбраць, знойдуць за што. А вы так і не адказалі на маё пытанне пра Карыбутовіча. Як ваш непасрэдны начальнік, я павінен ведаць, што гаварыць у вашую абарону. Як вы самі тлумачыліся з чэкістамі?

      Дзверы грукнулі – нейкі студэнт сунуў у аўдыторыю віхрастую галаву, сустрэўся з сярдзітым позіркам дэкана і зараз жа схаваўся. На калідоры пачуліся хуткія крокі і вясёлы смех, яны аддаляліся, нібыта ў іншым свеце. Корб-Варановіч нават не павярнуўся, ён стамлёна абапёрся аб кафедру, нібыта збіраўся чытаць дзясятую за дзень лекцыю, і схіліў галаву з акуратнай цёмнай стрыжкай. Па шыбах цякла ўжо сапраўдная залева, скажаючы абрысы дрэваў за акном так, што яны здаваліся водарасцямі, якія павольна выгінаюцца ў глыбінных хвалях. Паглынулі мяне воды Твае…

      – Я адказваў так: у мяне быў цёзка. Штабс-капітан Корб-Варановіч. Але я бачыўся з ім толькі адзін раз, у Клецку, у 1918-м, на балі ў гімназіі, дзе служыў настаўнікам. Мяне пазнаёміў з ім стрыечны брат маёй жонкі Сяргей Паўлючыц. Сяргей быў зусім малады. Яго, відаць, ачмурылі гераічнымі расповедамі, усёй гэтай ваўкалацкай сімволікай, якую любіў Карыбутовіч, і ён уступіў у банду і ў тым жа годзе загінуў, падрабязнасцяў не ведаю. Пасля згаданага выпадку ні я, ні мая жонка ні з тым Корб-Варановічам, ні з Сяргеем Паўлючыцам не бачыліся. Пра лёс Корб-Варановіча нічога не ведаю.

      Голас лінгвіста гучаў глуха, нежыццёва, нібыта кожную фразу перад гэтым ён ужо прагаварыў разоў сто.

      Дэкан паківаў галавой, падышоў да дацэнта, які так і не скрануўся з месца і не падняў галавы, паклаў на імгненне руку яму на плячук і выйшаў з аўдыторыі. Мудры ідзе за сваім лёсам. Нямудрага лёс валачэ за сабой.

      Што ж, гады рэвалюцыі кідалі людзей, як трэскі ў віры. Нават пралетарскі пісьменнік Максім Горкі тады жахнуўся і ў 1918-м запісаў у сваіх «Няўчасных думках»: «Грабят и продают церкви, военные музеи, – продают пушки и винтовки, разворовывают интендантские запасы, – грабят дворцы бывших великих князей, расхищают все, что можно расхитить, продается все, что можно продавать, в Феодосии солдаты даже людьми торгуют: привезли с Кавказа турчанок, армянок, курдок и продают их по 25 руб. за штуку. Это очень «самобытно», и мы можем гордиться – ничего подобного не было даже в эпоху Великой Французской революции».

      Дождж суцішваўся, хаваючыся ў маладой лістоце, як падлетак, які нашкодзіў, накрычаў, а тады крадма залез на гарышча роднай хаты, спалоханы сваім свавольствам і пакрыўджаны на свет, які за гэтае свавольства неадменна пакарае.

      Алесь Вяжэвіч ад дажджу не бараніўся ніколі – гэта быў ягоны сябар і брат, гэтак жа, як вецер ці снег. Паэт мусіць адчуваць роднасць з вольнымі стыхіямі! Таму і ішоў зараз у Татарскі канец Менска,

Скачать книгу