Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 34

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка

Скачать книгу

канца сваіх дзён помніць будзеце – я праўду сказала: у яго нарадзілася дзіцё, і таму ён застаўся сярод вас жывым».

      Скончылася вайна – Даніла прыходзіць дадому, а ў хаце калыска вісіць і немаўля голас падае: «Уга-уга!»

      Даніла, калі браў горкае зелле ў рот, спрабаваў ушчуваць сваю жонку, ды ў крыўду нявестку не давала ягоная маці. Так і жылі… Алена падрасла, у шэсць гадоў ужо была падпаскам. Дарэчы, да Данілы яна ставілася надта ласкава і ўсё лепятала: «Татачка, татачка!..» Ён нанач памые, акуратна вытра сухім ручніком і памажа вазелінам яе заўжды лёгкія на тупату ногі, паабітыя, парэпаныя, – у ложак яе занясе. Шкадаваў нават болей за старэйшую дачку. Ужо калі Алена выйшла замуж за Іосіфа, ён, слабы і змарнелы, дабіраючы свае апошнія дні, адпісаў ім усё, што меў з лепшага.

      Наўздзіў гуманная гісторыя склалася ў гэтай сям’і, і цяпер Барыс, дзівячыся Алене Германцы, не ведаў, як льга дакапацца да крыніцы ведамак, пададзеных Данілу цыганкай, і як яна магла згадаць, што будзе і пра што Даніла ў свой час ахвотна распавядаў людзям. Адно той раман бравага немца зводдалек неяк, акурат у падсвядомасці, нагадваў сыну Пісарчука Барысу ягоны юр з Хвілюсіхай.

      Неяк падчас сенакосу Барыс падахвоціўся завезці на луг абед, які згатавала Аксіння, ягоная маці. Там, на сенажаці, разам з Ганнай зграбалі і складвалі ў копы сена яго брат Паўлюк, жонка Паўлюка – Зося, суседзі і прыяцелі, а ў іх гурце, вядома ж, і Германка, жывая і дзёрзкая маладзіца, без якой мала дзе і што ў Моталі абыходзілася.

      Выпраўляючыся ў дарогу, ён пасадзіў на воз побач з сабой Маню. Узяць дачку падказала яму бацькоўская ласка. Толькі ж неўзабаве ён мог і пашкадаваць пра свой учынак, бо на лузе, куды яны прыехалі, усчаўся такі рэй, які дачцэ ніяк няможна было слухаць. Калёсы з абедам і самім паважным, самаздаволеным фурманам Барысам як бачыш абступілі жанкі і ўчынілі яму перакрыжаваны допыт, з’едлівы, езуіцкі, на розныя галасы – прынамсі, так ва ўспрыняцці Барыса.

      – А ці ты гэта, Барыс?

      – Барыс? Які гонар для нас!..

      – А ведаеш, чалавеча, здалёк мы цябе і не пазналі – нешта схуднеў, знябыўся – можа, Ганя цябе дрэнна корміць?

      – А няўжэ ж…

      – То ці не Хвілюсіха гэтак цябе абсмактала?

      – Жывы аб’едак!

      – Барыс а Барыс! У цябе такая спраўная жонка і дачка – ну як чарнічка-сунічка лясная. То ці ёсць у цябе, таткі, сорам?

      – Бач: антыхрыст! Нават вачэй не хавае!..

      – Пабойся Бога, Барыс!

      І далей, і далей – што называецца – пагналі храпку на Івана. Напор жаночых з’едлівых і па-свойму зычлівых пачуццяў быў такі, што яму ажно млосна зрабілася, і ў агульным тым хоры ён ужо не спрабаваў нават усвядоміць сабе, што чаўпе на яго найбольш агрэсіўная тут Германка. Барыс нешта спрабаваў тлумачыць і супакойваць жанчын:

      – Ну што вы гэтак уз’еліся на мяне?

      Маня ж слухала, што ён даводзіць, і тут жа забывала

Скачать книгу