Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 35

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка

Скачать книгу

дзеда Пятра, як бачылася ёй адтуль, зрабілі колькі крокаў па падлозе і спыніліся каля стала; ён, пэўна, перахрысціўся на абразы, якія віселі ў куце, і ціха прамовіў:

      – Мы ўсе ва ўладзе Усявышняга, і няхай дасць блаславенне Айцец міласэрнасці нашай і ўсялякага суцяшэння, каб мы маглі самі суцешыць тых, каго напаткала няшчасце.

      Такі ўступ надаваў загадкаваму і трывожнаму моманту нейкую ўрачыстасць.

      – У нашай радзіне дагэтуль яшчэ не было распусты, – казаў далей дзед, – і мы з Аксінняй, здаецца, не давалі сваім дзецям прыкладу ў парушэнні божай запаведзі: не чыні пралюбадзейства!.. Тым не менш наш сын Барыс, не саромеючыся ні людзей, ні бацькоў, не кажучы ўжо пра жонку, пачаў любошчы з другой. Як гэта магло здарыцца? Нешта не ўцямлю…

      На дапамогу бацьку прыйшоў малодшы сын – Паўлюк:

      – А я, бацька, патлумачу: мы жывём з Богам, а Барыс – па веры сваёй – з камуністамі, а ў тых наперадзе – рай, які завецца камуніяй. У камуніі ж, кажуць, усе будуць пад адным радном – нават жонкі. Воля кожнаму: з кім хочаш спалучайся – хоць з валаамавай асліцай!

      – Брэшаш, Паўлюк! – як уджалены, падскочыў Барыс.

      – Я брашу, што ты з Хвілюсіхай злыгаўся?

      – Чаму злыгаўся? Цынік! Там жабрацкая сям’я і дзеўкі пухнуць з голаду. Я ж памкнуўся быў памагчы ім, бо, па тых жа боскіх запаведзях, любі бліжняга свайго, як самога сябе!

      – Дык для цябе Ёўда стала ўжо бліжэйшая за жонку? – здзіўленая, спытала Аксіння.

      – А чаго маёй жонцы не хапае? Я ж не пакінуў яе і пакідаць не збіраюся!

      – Во як! А ночы дзе ты прападаеш? – плакала Ганна – Маніна маці.

      – Я ж кажу, – пасведчыў зноў Паўлюк, – тут камуністычны ўплыў: усё агульнае і ніякай адказнасці!

      – У-ох! Памаўчы, дурань!..

      – Цішэй, ці-шэй! – узвысіў свой голас дзед. – Ты, Барыс, на вачах раздвоіўся, і ў тым твой грэх і бяда твая. Так што няма чаго кідацца на іншых.

      – Сапраўды, – падтрымала свацця Параска. – Абурацца няма чаго, калі на тое. Табе, жарабцу, мала Ганны?.. Шалееш, гіцаль, у раскошы!

      – Прабачце, але ж гэта не так!

      – Барыс, – тым жа строгім голасам сказаў дзед Пятро, – няма табе як прабачыць, і калі ты не пакінеш Яўдоху, мы выдзелім табе пэўную долю і папросім пакінуць бацькоўскі дом! Ганна з Маняй застануцца ў нас. Я Маню вывучу…

      – Не будзе гэтага!

      – Будзе! – запэўніў дзед. – Чалавеку, калі жэніцца, патрэбна разуменне сям’і. У Бібліі што гаворыцца на гэты конт?.. Чалавек пакіне бацьку і маці і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое адною плоццю. Што Бог спалучыў пры згодзе вашых сэрцаў, тое чалавек не павінен разлучаць.

      – Го! – Барыс пляснуў далонню аб лаўку, на якой сядзеў, ускочыў з яе ды манерна падышоў да жонкі.– Ганя, я ж даўно хацеў, каб мы былі адною плоццю! Хто і што нас разлучае? Дурніца! – узяў яе пад руку. – Хадзем!

      Гэты жэст быў даволі артыстычным і

Скачать книгу